Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Целяханы)
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Узвышэння Святога Крыжа | |
|---|---|
| 52°31′11″ пн. ш. 25°50′48″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гарадскі пасёлак | Целяханы |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Пінская дыяцэзія |
| Дата пабудовы | 1823 |
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Леніна, 35.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1823 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў адабраны ў вернікаў і выкарыстоўваўся як кіназала, да якой была дабудавана пляцоўка для танцаў.
Казімір Свёнтэк разам з вернікамі прадпрымаў намаганні, каб вярнуць святыню, але па прычыне высокіх коштаў, выстаўленых Міністэрствам культуры, справа не была вырашана.
Будынак быў выкуплены бізнесмэнам з Баранавічаў і стаяў 5 гадоў у заняпадзе. У 2018 годзе дыяцэзія выкупіла будынак у Івацэвіцкага райвыканкама і распачала працы па яго аднаўленні[1].
14 верасня 2019 года біскуп Антоні Дзям’янка цэлебраваў першую імшу ў адноўленым касцёле[2].
Зноскі
Пробашчы
[правіць | правіць зыходнік]- кс. Тадэвуш Шэшка
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Целяханы) на сайце Catholic.by (бел.)
