Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае)
| Славутасць | |
| Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
|---|---|
| Касцёл у маі 2018 | |
| 54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Краснае |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Дэканат | Маладзечанскі дэканат |
| Архітэктурны стыль | неаготыка |
| Дата пабудовы | 1912 год |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Краснае (Маладзечанскі раён). Помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1912 годзе. У 1988—1990 гадах касцёл рэстаўраваны, дзейнічае.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Трохнефная аднавежавая базіліка з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. У цэнтры галоўнага фасаде трох’ярусная чацверыковая званіца, умацаваная кутнімі ступеньчатымі контрфорсамі з пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Галоўны ўваход аформлены стральчатым парталам, над якім размешчанае круглае акно-«ружа». Бакавыя фасады рытмічна члянёныя здвоенымі вузкімі стральчатымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай з невялікай вежачкай. Перакрыцце ўнутранай прасторы скляпеністае на чатырох слупах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае)- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае) на сайце Radzima.org
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Краснае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
