Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Паннай Марыяй Сьвятой Альжбеты (Фашчаўка)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Паннай Марыяй Сьвятой Альжбеты
Kościół Adviedzinaŭ Najśviaciejšaj Pannaj Maryjaj Śviatoj Alžbety | |
![]() Напалеон Орда. Фашчаўскі Касьцёл.
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Фашчаўка |
Каардынаты | 54°08′50.00″ пн. ш. 30°29′53.00″ у. д. / 54.1472222° пн. ш. 30.4980556° у. д.Каардынаты: 54°08′50.00″ пн. ш. 30°29′53.00″ у. д. / 54.1472222° пн. ш. 30.4980556° у. д. |
Канфэсія | Каталіцтва |
Эпархія | Магілёўскі дэканат, Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасьць | Езуіты |
Тып будынка | Трохнэфавая 2-вежавая базыліка з магутным 2-ярусным трансэптам. |
Архітэктурны стыль | Віленскае барока |
Заснавальнік | Антоні Быкоўскі |
Будаваньне | 1737—1754 гады |
Дата скасаваньня | 24 сьнежня 1967 |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Паннай Марыяй Сьвятой Альжбеты на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Паннай Марыяй Сьвятой Альжбеты |



Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Паннай Марыяй Сьвятой Альжбеты — колішні рыма-каталіцкі сакральны комплекс у вёсцы Фашчаўцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласьці.
Да нядаўняга часу не было вядома, што спачатку вёска называлася Чарніца, а назоў Фашчаўка або Хвашчаўка замацавалася толькі ў другой палове XVII стагодзьдзя[1]. Асабліва шанаваўся тутэйшымі вернікамі вядомы зь першай паловы XVII ст. Абраз Найсьвяцейшай Панны Марыі Фашчаўскай, які лічыўся цудадзейным. Фашчаўскі касьцёл адзін зь першых у Беларусі, дзе ў пачатку ХХ ст. пачалі прамаўляць казаньні на беларускай мове.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Чарніца над ручаём Чарніцай упершыню згадваецца ў 1604 годзе ў Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі[2]. Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза ў 1612 годзе перадаў ва ўласнасьць Аршанскаму калегіюму езуітаў, вылучаныя з Магілёўскай эканоміі, 5 вёсак (Чамаданы, Княжычка, Крывель, Чална[3] і Чарніца), парафіяльны касьцёл з пляцам і адзінаццаць плябанскіх валок, што у пазьнейшыя часы былі вядомыя пад агульнаю назваю «маёнтак Фашчаўка», дзе яны ўчынілі місіянерскую станцыю й касьцёл. Усе гэты ўладаньні былі пацьверджаны папай Паўлам V і соймам у 1616 годзе[4].
Вядома, што ўжо ў сярэдзіне XVII ст. у Чарніцы існавала каталіцкая капліца. Так ксёндз Альбэрт Віюк-Каяловіч у кнізе па гісторыі хрысьціянства ў ВКЛ, якая выйшла з друку ў 1650 годзе, зьмясьціў зьвесткі пра цудадзейны Абраз Панны Марыі, што месьціўся ў капліцы сяла Чарніца, якое належала аршанскаму калегіюму езуітаў[5][6].
Пасьля спусташальнай вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадах езуіты знайшлі толькі папялішчы і руіны. Знакаміты Абраз Маці Божай, усталяваны ў новай капліцы ў Чарніцах, пабудаваным там пробашчам Комарам у 1668 годзе. І толькі ў 1692 годзе пробашчам Самуэлям Касьцюшкевічам быў пабудаваны ўжо ў Фашчаўцы новы вялікі драўляны касьцёл, пераліты звон, адрамантаваныя будынкі[7].
Таксама пасьля Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) будаўніцтва новага мураванага касьцёла ў стылі віленскага барока пачалося толькі ў 1737 году рэктарам Антоніем Быкоўскім і 7 верасьня 1754 году новы храм быў асьвячоны[8]. Фашчаўскі касьцёл пабудаваны з даходаў калегіі й ахвяраваньні пабожных пілігрымаў, якіх тысячы штогод прыходзілі туды, каб убачыць знакамітую выяву Панны Марыі Фашчаўскай. Адам Чартарыйскі, уладальнік Шклоўскага графства, таксама фундаваў будоўлю храма й ў 1776 годзе пабудаваў будынак для пражываньня і дзейнасьці манахаў-езуітаў. Пастановай Віленскага сынода пры біскупе Міхале Зянковічы Фашчаўскі касьцёл, адзін з найбуйнейшых у Беларусі, быў ў 1744 годзе прызнаны філіялам Аршанскага фарнага касьцёла[9]. Кансэкраваў касьцёл біскуп-суфраган беларускі Фелікс Тавянскі ў 1768 году[10].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай правінцыі Магілёўскай губэрні, цэнтар маёнтка.
Біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731—1826) у 1776 годзе зрабіў парафіяльным Фашчаўскі касьцёл, прызначыў куратам ксяндза Дамініка Бжэзінскага (1734—1808) і перадаў яму інвэнтар касьцёла, зацьверджаны сваёй пячаткаю. Такое прызначэньне не падабалася ордэну, таму правінцыял ксёндз Станіслаў Чарневіч, генэральны вікарый ордэна езуітаў (1782—1785), адклікаў ксяндза Бжэзінскага, а ў Фашчаўку прыслаў іншага ксяндза[11]. Езуіты апекаваліся фашчаўскай парафіяй аж да выгнаньня прадстаўнікоў гэтага ордэна за межы Расейскай імпэрыі ў красавіку 1820 году[12]. На могілках стаяла мураваная калёна з драўлянай скульптурай вайскоўца, пастаўленая езуітамі ў 1812 г. ў памяць аб рыцары Сымпліцыяне. Пастанова пра яго закрыцьцё ў 1876 г. не была зьдзейсьнена з-за ўпартага процістаяньня парафіян, але касьцёл стаў парафіяльным, набажэнствы адбываліся й на беларускай мове[13].

З 1861 году сяло Фашчаўка ў Нічыпаравіцкай воласьці Горацкага павету Магілёўскай губэрні[14]. Пры Фашчоўскай Парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Паннай Марыяй Святой Альжбеты ў другой палове XIX стагодзьдзя было больш за 2000 парафіян. Гадавога даходу атрымлівалі больш за З000 рублёў; быў дом пры касьцёле з усімі гаспадарчымі прыбудовамі як то: лядоўняй, пуняй, сьвіранам і таксама двор і выган для свойскай жывёлы й іншымі рэчамі[15]. Сяло Фашчаўска — рыма-каталіцкая парафія (вёскі: Фашчаўка, Крывель, Княжыцы, Слабодка, Чамаданы, Саськаўка й Дубраўка)[16].
Новы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку рэпрэсіяў 1930-х гг. былі арыштаваны й расстраляны сьвятары Пётар Януковіч[17], Ян Баравік[18][19]. Арыштавалі й саслалі ў Вятку ксяндза Паўла Карповіча[20]. Быў расстраляны й старшыня савета касьцёла Ігнат Давідовіч, касьцёл закрыты. Зруйнаваны ў 1960-я гг. На месцы храма пастаўлены мэмарыяльны драўляны крыж з картушам, на якім надпіс «Тут, на гэтым месцы з 1630 па 1967 гг. знаходзіўся касьцёл Наведваньня Панны Марыі».

Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьнешне будынак касьцёла ўяўляў сабою тыповую барокавую базыліку й меў форму правільнага крыжа, даўжыня — 36 м, шырыня — 22 м, вышыня — 20 м. Па баках дзьве квадратныя мураваныя вежы, накрытыя бляхай, з жалезнымі лацінскага тыпу крыжамі наверсе. Дах — двухсхільны. Тарцовыя сьцены завяршаюцца высокімі трохкутнымі крывалінейнага абрысу, фігурнымі франтонамі, якія завершаны невялікімі лацінскага тыпу крыжамі. Па абодвух баках касьцёла два двухпавярховыя сакрыстыя. Званіца мае два сярэдняй велічыны званы й сыгнатурку.
Архітэктура будынка была вырашана ў стылі «віленскага барока». Трохнэфавая 2-вежавая базыліка з магутным 2-ярусным трансэптам. Апсыда была вылучана ў габарытах храма й фланкіравалася 2 сакрыстыямі. Двухсхільны дах прамавугольнага нэфа храма на галоўным фасадзе схаваны фігурным франтонам з нішай-экседрай па цэнтры, у якой месьцілася скульптура Панны Марыі, і фігурным ківорыем у завяршэньні. Аналягічнымі франтонамі былі завершаны крылы трансэпту. Над карнізам фасада ўзвышаліся дзьве 2-ярусныя чацьверыковыя вежы. Фасады й вонкавыя сьцены былі насычана пілястрамі.
У храме адзінаццаць алтароў. Галоўна алтар — мураваны. Другі алтар, з цудатворным абразом Найсьвяцейшай Багародзіцы. На абраз павешаны залаты крыж, упрыгожаны каштоўнымі камянямі. Гэты абраз закрываецца другім абразом Найсьвяцейшай Панны Марыі. Над абразом Божай Маці — абраз Сэрца Ісуса Хрыста, а зьверху — абраз Сьвятой Тройцы. Трэці алтар, з абразом Укрыжаванага Ісуса Хрыста, Божай Маці Журботнай і малая фігурка Дзіцятка Ісуса за шклом. Чатвёрты алтар, з абразамі Сьвятога Францішка Ксаверыя, Сьвятога Антонія Падуанскага, Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў пазалочанай рызе. Пяты алтар, з абразамі Сьвятога Язэпа, Апекуна Найсьвяцейшай Сямʼі. Шосты алтар, з абразом Сьвятога пакутніка Яна Непамуцкага. Сёмы алтар, з абразамі Сьвятых Ігнацыя Лаёлы, Станіслава Косткі(pl) й Сэрца Ісуса. Восьмы алтар, з абразом пакутніка Сымпліцыяна Рыцара зь яго мошчамі. Уверсе абраз Сьвятога Арханёла Міхаіла. Дзевяты алтар у выглядзе капліцы зь вялікай фігурай Укрыжаванага Ісуса Хрыста. Дзесяты й адзінаццаты алтары перанасныя, з абразамі Сэрца Ісуса і Панны Марыі, Божай Маці Бялыніцкай і Сьвятога Язэпа. Стацый Дарогі Крыжовай Ісуса Хрыста — 14 [a]. Амбон сталярнай работы. Падлога ў касьцёле бетонна-мазаічная.
Плябанія — драўляны дом. накрыты гонтай, у якім 9 пакояў. Іншыя пабудовы: флігель для прыслугі, пуня, стайня, хлеў для жывёлы, лядоўня, сьвіран, лазьня, побач сажалка, гумно для збожжа, студня. Зямлі ўсяго каля 40 дзесяцін: ля могілак 8 дзесяцін ворыва, паміж землямі гаспадароў Кушалёўскага і Паўлыкоў — 5 дзесяцін ворыва і 4 дзесяціны хмызьняку, луг у Янаве каля Дняпра. Сьвятыня належьша да найвялікшых беларускіх каталіцкіх касьцёлаў была бачна панад лясамі з 15 кілямэтраў, а пры добрым надворʼі й з аддаленага на 47 кілямэтраў Магілёва.

Парафія Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Фашчоўцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парафія ў Фашчоўцы існуе з 1639 году. Уваходзіць у Магілёўскі дэканат Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Пры Фашчоўскай Парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Паннай Марыяй Святой Альжбеты ў другой палове XIX стагодзьдзя было больш за 2000 парафіян. Гадавога даходу атрымлівалі больш за З000 рублёў; быў дом пры касьцёле з усімі гаспадарчымі прыбудовамі як то: лядоўняй, пуняй, сьвіранам і таксама двор і выган для свойскай жывёлы й іншымі рэчамі[21].
У 1911 годзе 3212 парафіян, капліцы Углы, Курдзень[22].
13 чэрвеня 1937 году «невядомыя» разьбілі й зрабавалі Абраз Божае Маці. Невядомы яго далейшы лёс. Першы ад 1937 году Фашчаўскі фэст у сьвята Наведваньня Дзевы Марыі адбыўся 31 траўня 1996 году й асьвячэньне копіі Абраза Маці Божай Фашчаўскай — 19 жніўня 1996 году, які знаходзіўся ў часовай капліцы
Асьвячэньне новай копіі Абраза Панны Марыі Фашчаўскай адбылося 30 траўня 2015 году[23]. Мітрапаліт Менска-Магілёўсккай архідыяцэзіі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі 4 чэрвеня 2022 году ў Фашчаўцы ўрачыста кансэкраваў (асьвяціў) капліцу Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі[24]. На сёньня ў Фашчаўцы дзейнічае новапабудаваная капліца, дзе рэгулярна цэлебруецца Сьв. Імша й адбываюцца набажэнствы.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Набажэнства Крыжовага шляху(pl) – гэта своеасаблівая мэдытацыя Пакут Хрыста, спалучаная з сымбалічным шляхам унутры сьвятыні або на вуліцы. Гэты шлях вызначаюць 14 сумных падзеяў (калі Езус нёс крыж зь месца асуджэньня ад прэторыі Пілата да месца ўкрыжаваньня на Галгоце), якія называюць стацыямі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Андрэй Красоўскі 2017. С. 248, 249.
- ^ Андрэй Красоўскі 2017. С. 249.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі 2009. С. 468, 469, 507, 520.
- ^ Konstytucye Wielkiego Xięstwa Litewskiego na Seymie walnym koronnym Warszawskim, roku 1616. Potwierdenie fundacyi kościołow, Orszańskiego, Mohilowskiego, y Mścisławskiego. // Volumina legum. Konstytucye y przywileie Krolestwa Polskiego, Wielkiego Xięstwa Litewskiego y wszystkich prowincyi należących na Walnych Seyiech koronnych od seymu Wiślickiego roku pańskiego 1347 aż do ostatniego seymu : Przedruk zbioru praw staraniem XX. pijrow w Warszawe, od roku 1732 do roku 1782. — Petersburg: Nakładem i drukiem Jozafata Ohryzki. — Т. III. — С. 150.
- ^ Ab Alberto Wiiuk Koiałowicz. CZERNICÆ IMAGO B. VIRGINIS MARIÆ. (лац.) // Miscellanea Rerum Ad Statum Ecclesiasticum In Magno Lituaniae Ducatu pertinentium. Collecta. — Vilnæ: Typis Academicis, 1650. — С. 36.
- ^ Андрэй Красоўскі 2020. С. 50, 59.
- ^ ksiądz Stanisław Załęski T.J. Kolegium w Orszy fundacyi króla Zygmunta III, w województwie witebskiem , dyecezyi wileńskiej. 1610—1700. (пол.) // Jezuici w Polsce. — Kraków: drukiem i nakładem drukarni W.L.Anczyca i sp., 1905. — Т. IV. Dzieje 153 kolegiów i domów jezuitów w Polsce — cz. 3. — С. 1055—1062.
- ^ Jerzy Paszenda SJ. Budowle jezuickie w Polsce XVI—XVIII w., poprzedzone wspomnieniami o Autorze / Redaktorzy: Andrzej Betlej, Ludwik Grzebień SJ. — Kraków: Akademia Ignatianum. Wydawnictwo WAM, 2013. — Т. 5 — Księdzu Jerzemu Paszendzie SJ Historykowi sztuki i Uczonemu w rocznicę śmierci ostatni tom Jego dzieł wydają Przyjaciele i Współbracia. — С. 161—165. — 348 с. — ISBN 978-83-277-0030-8
- ^ ksiądz Stanisław Załęski T.J. Dola Jezuitów orszańskich podczas wojen północnej i sukcesyj - nej. — Wazniejsze wypadki. — Misya w Faszczówce. 1700—1773 (пол.) // Jezuici w Polsce. — Kraków: drukiem i nakładem drukarni W.L.Anczyca i sp., 1905. — Т. IV. Dzieje 153 kolegiów i domów jezuitów w Polsce — cz. 3. — С. 1062—1068.
- ^ Беларуская рыма-каталіцкая кансісторыя, места Магілёў Магілёўскай правінцыі Магілёўскай губэрні, з 1777 году — Магілёўскага павета Магілёўскай губэрні, з 1778 году — Магілёўскага павета Магілёўскага намесьніцтва. 02.07.1782 — Магілёўская рыма-каталіцкая кансісторыя, з 1801 году — Рыма-каталіцкай духоўнай калегіі, з 1810 году — Галоўнага ўпраўленьня духоўных спраў замежных вызнаньняў, з 1817 году — Міністэрства духоўных спраў і народнай асьветы, з 1832 году — Дэпартамэнта духоўных спраў замежных спавяданьняў Міністэрства ўнутраных спраў, места Магілёў Магілёўскага павета Магілёўскага намесьніцтва, з 12.12.1796 году — Беларускай губэрні, з 1802 году — Магілёўскай губэрні. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). — ф. 1781, вопіс 26, справа 1387, аркуш 34.
- ^ ks. Stanisław Załęski T.J. Jezuici w Polsce. — Kraków: drukiem i nakładem drukarni W.L.Anczyca i sp., 1906. — Т. 5 Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz.1 1773—1820. — С. 352. — 517 с.
- ^ Андрэй Красоўскі 2017. С. 250, 251.
- ^ Андрэй Красоўскі 2018. С. 24, 33.
- ^ Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — СанктПетербург: Центральный статистический комитет, 1886. — Т. Выпуск V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской областей.. — С. 164 № 234. — 260 с.
- ^ Могилевскія губернскія вѣдомости 1869. С. 354—356.
- ^ Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 59 (№ 27). — 250 с.
- ^ Маракоў, Л. Януковіч Пётр Янавіч // Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964). — Менск: Смэлтак, 2009. — С. 475—477. — ISBN 978-985-6917-12-0.
- ^ Леанід Маракоў 2009. С. 40, 41.
- ^ Баравік Ян Антонавіч (1877) Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ^ Леанід Маракоў 2009. С. 214, 215.
- ^ Могилевскія губернскія вѣдомости 1869. С. 354, 356.
- ^ Directorium Divini officii et Missarum pro Archidioecesi Mohiloviensi nec non pro Dioecesi Minscensi in annum domini 1912. (Настаўлньне па богаслужэньні й імшах Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама Мінскай дыяцэзіі ў год Гасподні 1912). — Petersburg: 1911. — С. 168/76. — 254/172 с.
- ^ Фота: Таццяна Анкудзінава. (30 траўня 2015) Асвячэнне іконы Маці Божай адбылося ў Фашчаўцы. mohylev-katolik.by. Магілёўскі дэканат Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
- ^ Марыя Новікава.; Фота: Віктар Ведзень (06 чэрвеня 2022) Магілёўшчына: арцыбіскуп Станеўскі здзейсніў пасвячэнне капліцы ў Фашчаўцы Навіны.. Catholic.by..
Архівы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фашчэўскі парафіяльны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, сяло Фашчоўка Горацкага павету Магілёўскай губэрні.. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НДАБ). — фонд 2398, 9 адзінак захоўваньня: 1794—1881 г. Генэральная візыта касьцёла. Мэтрычныя кнігі пра народжаных, якія ўзялі шлюб, памерлых, стары вопіс.
- Беларуская рыма-каталіцкая кансісторыя, места Магілёў Магілёўскай правінцыі Магілёўскай губэрні, з 1777 году — Магілёўскага павета Магілёўскай губэрні, з 1778 году — Магілёўскага павета Магілёўскага намесьніцтва. 02.07.1782 — Магілёўская рыма-каталіцкая кансісторыя, з 1801 году — Рыма-каталіцкай духоўнай калегіі, з 1810 году — Галоўнага ўпраўленьня духоўных спраў замежных вызнаньняў, з 1817 году — Міністэрства духоўных спраў і народнай асьветы, з 1832 году — Дэпартамэнта духоўных спраў замежных спавяданьняў Міністэрства ўнутраных спраў, места Магілёў Магілёўскага павета Магілёўскага намесьніцтва, з 12.12.1796 году — Беларускай губэрні, з 1802 году — Магілёўскай губэрні. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). — ф. 1781, 55 024 адзінак захоўваньня: 1573—1950 гг. Указы Сэната, указы, часопісы і пратаколы пасяджэньняў рыма-каталіцкай духоўнай калегіі, кансісторыі, граматы кардынала, генэральнага вікарыя ордэна езуітаў і біскупа ордэна аўгустынаў аб абрадах падчас богаслужэньня. Візыты й інвэнтары касьцёлаў, кляштараў, акты люстрацый маёнткаў касьцёлаў і кляштараў… Вопіс 26, Справы: № справа 1387; № 3878 1822 г.; № 3209 1825 г..
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|