Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Сталовічы)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
| |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
| |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Сталовічы |
| Каардынаты | 53°12′43.32″ пн. ш. 26°02′07.38″ у. д. / 53.2120333° пн. ш. 26.0353833° у. д.Каардынаты: 53°12′43.32″ пн. ш. 26°02′07.38″ у. д. / 53.2120333° пн. ш. 26.0353833° у. д. |
| Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
| Эпархія | Пінская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Сталовічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новы мураваны касьцёл у Сталовічах збудавалі ў 1907—1911 гадох.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка, накрытая 2-схільным дахам, які падзяляецца дахавымі аконнымі праёмамі, зь фіяламі ў завяршэньні. Дамінантай выступае 2-ярусная званіца (васьмярык на чацьверыку) з высокім шпілем. Фасады рытмічна падзяляюцца стральчатымі праёмамі і контрфорсамі ў прасьценках і з бакоў будынка. Галоўны ўваход мае выгляд моцнага пэрспэктыўнага парталу, зь яго бакоў узвышаюцца 3-ступенчатыя контрфорсы. Падобныя завяршэньні маюць кутнія фіялы алтарнага шчыта. Архітэктурна-мастацкая выразнасьць будынка дасягаецца багатымі гарызантальнымі падзеламі, профілямі і абломамі, насычаным калярыстычным разьвязкам[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старыя здымкі
-
1914 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1920 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сучасны стан
-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Садовая.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 457.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.