Перайсьці да зьместу

Катэрына Сакелярапулю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катэрына Сакелярапулю
па-грэцку: Αικατερίνη Σακελλαροπούλου
13-ы прэзыдэнт Грэцыі
13 сакавіка 2020 — 13 сакавіка 2025
Прэм’ер-міністар Кірыякас Міцатакіс
Папярэднік Пракопіс Паўлёпуляс
Наступнік Канстантынас Тасулас
22-і Прэзыдэнт Дзяржаўнай рады
17 кастрычніка 2018 — 22 студзеня 2020
Прэзыдэнт Пракопіс Паўлёпуляс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася30 траўня 1956
Салёнікі
Партыя
АдукацыяАтэнскі ўнівэрсытэт
Унівэрсытэт Пантэон-Асас
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Катэрына Сакелярапулю (па-грэцку: Αικατερίνη Σακελλαροπούλου, 30 траўня 1956, Салёнікі, Грэцыя) — грэцкая палітыкіня, 13-ы прэзыдэнтка Грэцыі ў 2020—2025 гадох.

Вывучала права на юрыдычным факультэце Атэнскага нацыянальнага ўнівэрсытэту ім. Каппдзістрыі і скончыла асьпірантуру па канстытуцыйным і адміністратыўным праве ва Ўнівэрсытэце Пантэон-Асас у Парыжы. У 1982 годзе была прынятая ў Дзяржаўную раду дакладчыцай.

У кастрычніку 2015 году прызначана віцэ-прэзыдэнткай Дзяржаўнай рады, а ў кастрычніку 2018 году яе аднагалосна абралі прэзыдэнткай Дзяржаўнай рады[5].

22 студзеня 2020 году «падзелены» парлямэнт Грэцыі, прадэманстраваўшы «незвычайную аднадушнасьць» і абраў (261 дэпутат «за», «супраць» — 0) яе прэзыдэнткай Грэцыі[6][7]. Такім чынам, упершыню Прэзыдэнтам Грэцкай Рэспублікі была прызначаная жанчына.