Кацярына Адамаўна Серафіновіч
Кацярына Адамаўна Серафіновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 мая 1965 (60 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Кацярына Адамаўна Серафіновіч (нар. 23 мая 1965, в. Зенявічы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская журналістка, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 23 мая 1965 года ў вёсцы Зенявічы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Журналістыка»[1].
Прайшла шлях ад карэспандэнта газеты «Уперад» да галоўнага рэдактара рэдакцыі «Лідская газета», намесніца дырэктара па друкаваных СМІ «ЛідаМедыяКампанія»[1].
З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лідскай акругі № 55. Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Лідскага раённага выканаўчага камітэта, залатым медалём МПА СНД і Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» «Древо дружбы». Мае падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама «Чалавек года Гродзеншчыны» ў грамадска-палітычнай сферы[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дачку[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Журналісты Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання