Кацярына Віктараўна Лаўрыненка
| Кацярына Віктараўна Лаўрыненка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 23 лютага 1977 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 лютага 2025 (48 гадоў) |
| Род дзейнасці | гісторык, багаслоў |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
| Альма-матар | |
Кацярына Віктараўна Лаўрыненка (23 лютага 1977, Руба, Віцебская вобласць — 25 лютага 2025) — беларускі гісторык і тэолаг. Кандыдат гістарычных навук (2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1977 годзе ў гарадскім пасёлку Руба пад Віцебскам.
У 1999 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя. Беларуская мова і літаратура», у 2002 — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2010 — магістратуру Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.
У 2005 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Каталіцкі Касцёл у грамадска-палітычным жыцці ПНР у 1970—1989 гадах». Аўтарка навуковых і папулярных публікацый у асноўным на тэмы, звязаныя з гісторыяй Каталіцкай царквы.
Пачынаючы з 2003 года працавала на кафедры сусветнай гісторыі і сусветнай культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Звольнілася адтуль пасля падзей 2020 года. У той час яна адкрыта каментавала грамадска-палітычны крызіс у Беларусі ў прывязцы да Каталіцкай царквы.
Затым Кацярына Лаўрыненка працавала ў структурах Каталіцкай царквы, выкладала гісторыю і кананічнае права.
Памерла ў 2025 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вучоныя Беларусі(недаступная спасылка)