Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская
Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская | |
---|---|
англ.: Catherine Breshkovsky фр.: Catherine Breshkovsky | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Екатерина Константиновна Брешко-Брешковская |
Род дзейнасці | палітык, арыстакратка, рэвалюцыянерка |
Дата нараджэння | 13 (25) студзеня 1844[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1934[3][4][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Nikolay Breshko-Breshkovsky[d] |
Партыя | |
![]() |
Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская (дзявочае: Вярыга; 21 студзеня (3 лютага) 1844, Чарнігаўская губерня — 12 верасня 1934, Чэхаславакія) — публіцыстка, мемуарыстка, рэвалюцыянерка-народніца, адна са стваральнікаў і лідараў партыі эсэраў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1844 годзе ў Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
З 1873 года член «Кіеўскай камуны» — гуртка удзельнікаў «хаджэння ў народ». У маёнтку Гараны Полацкага павета, што належаў стрыечнай сястры І. Вярыга (Філіп), арганізавала пункт збору прапагандыстаў. Летам 1874 года «хадзіла ў народ»: у Херсонскую і Падольскую губерні, дзе ў верасні арыштавана.
Пасля 3-гадовага зняволення засуджана па «працэсе 193-х» да 5 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбывала ў Забайкаллі, адкуль беспаспяхова спрабавала ўцячы. У 1896 годзе вызвалена па амністыі.
У канцы 1890-х г. жыла ў Мінску. Арганізавала перапраўку з-за мяжы нелегальнай літаратуры. Разам з А. В. Бонч-Асмалоўскім, Р. А. Гершуні і інш. удзельнічала ў стварэнні Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, у 1898—1899 гадах некалькі месяцаў жыла у ягоным маёнтку Блонь[5].
Восенню 1901 года ўдзельнічала ў стварэнні Баявой арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1902 — Сялянскага саюза партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1903 годзе эмігрыравала ў Швейцарыю.
З 1905 года вярнулася ў Расію, была адным з лідараў правага крыла эсэраў. У рэвалюцыйным руху стала вядома як «бабуля рускай рэвалюцыі».
Арыштавана ў 1907 годзе, пасля 2-гадовага зняволення саслана ў Сібір.
Вызвалена Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Падтрымлівала Часовы ўрад. Непрыхільна сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю.
У 1919 годзе эмігрыравала ў ЗША. У 1924 пераехала ў Чэхаславакію, дзе і памерла ў 1934 годзе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Брешко-Брешковская Екатерина Константиновна // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Catherine Breshkovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Чёрный передел в Блони.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.