Кацярына Мікалаеўна Паздзяйкіна
Кацярына Мікалаеўна Паздзяйкіна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 красавіка 1984 (41 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Кацярына Мікалаеўна Паздзяйкіна (нар. 6 красавіка 1984, п. Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 6 красавіка 1984 года ў п. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Хімія» з дадатковай спецыяльнасцю «Біялогія»; Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў БрДУ імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»; Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Ахова працы ў галінах невытворчай сферы»[1].
Працавала настаўнікам хіміі сярэдняй школы № 14 г. Брэста; інжынерам-мікрабіёлагам вытворча-выпрабавальнай лабараторыі, інжынерам па ахове працы, начальнікам вытворча-выпрабавальнай лабараторыі Маларыцкага кансерваагароднінасушыльнага камбіната[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Белавежскай акругі № 8. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае сына[1].