Кацярына Тэкаквіта
| Кацярына Тэкаквіта | |
|---|---|
| англ.: Kateri Tetakwithas | |
|   | |
| Дата нараджэння | 1656[1][2][…] | 
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 красавіка 1680[3][4][…] | 
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Беатыфікавана | 22 чэрвеня 1980 | 
| Кананізавана | 21 кастрычніка 2012 | 
| У ліку | святы, каталіцкі святы і блаславёны | 
| Дзень памяці | 14 ліпеня | 
| Заступніца | экалогія | 
Кацярына Тэкаквіта (магаўк: Kateri Tekakwitha)[5] — рымска-каталіцкая святая. Першая святая карэнная жыхарка Паўночнай Амерыкі. Дзень шанавання - 14 ліпеня.
Жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў іракезскай вёсцы Асэрненан на месцы сучаснага амерыканскага горада Орэсвіль у 1656 г. Бацька быў магаўкам, а маці — палоннай алганкінкай. Першае імя Тэкаквіта на мове магаўкаў значыць "лілея". У дзяцінстве перажыла воспу. Воспіны на твары сталі прычынай прыніжэння ў юнацтве. Яна часцяком хавала твар пад накрыўкай. Хвароба забіла яе бацькоў, таму ў далейшым выхоўвалася ў сям'і дзядзькі, правадыра магаўкаў.
Насуперак жаданню прыёмнага бацькі адмовілася ад шлюбу, у 19 гадоў прыняла хрысціянства і зарок бясшлюбнасці. Атрымала імя Кацярына ў гонар Святой Кацярыны з Сіены. Суседдзі распаўсюдзілі плёткі, нібы дзяўчына займалася чарадзействам. Каб пазбавіцца пераследу, яна пакінула радзіму і пераехала ў хрысціянскую абшчыну Кахнавакэ каля Манрэаля.
Езуіты, што наведвалі Кахнавакэ, сцвярджалі, што Кацярына была вельмі набожнай. Яна малілася за зварот у хрысціянства іншых магаўкаў, спала на шыпах, падчас посту сапсавала пах ежы, аднойчы нават падпаліла сябе. Захварэла і памерла 17 красавіка 1680 г. Пасля смерці воспіны на яе твары зніклі.
Шанаванне
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пахавання Кацярына Тэкаквіта нібы тройчы з'яўлялася перад сваімі сяброўкамі і плябанам абшчыны. Да 1684 г. каля яе магільні была пабудавана капліца, што стала месцам для пілігрымак. Кацярына лічылася неафіцыйнай заступніцай Манрэаля. У XVIII ст. культ Кацярыны Тэкаквіта распаўсюдзіўся сярод індзейцаў Мексікі.
22 чэрвеня 1980 г. беатыфікавана Янам Паўлам ІІ[6]. 21 кастрычніка 2012 г. кананізавана Бенедыктам ХVI[7].
Зноскі
- ↑ Dufour R. P. Kateri Tekakwitha // Tekakwitha, Kateri (1656-1680), Christian convert // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2001343 Праверана 9 кастрычніка 2017.
 - ↑ Kateri, Saint Tekakwitha // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
 - ↑ Katharina // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
 - ↑ Kateri Tekakwitha // GCatholic.org — 1997.
 - ↑ Напісанне на беларускай мове паводле catholic.by
 - ↑ У нядзелю ў Ватыкане адбудзецца кананізацыя семярых благаслаўлёных
 - ↑ Бэнэдыкт ХVI кананізаваў семярых благаслаўлёных
 
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
 На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кацярына Тэкаквіта- Афіцыйная старонка святыні
 - Каталіцкі інфармацыйны цэнтр