Каця Вінтэр
Выгляд
| Каця Вінтэр | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1983 (42 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
| IMDb | ID 2316016 |
Каця Вінтэр (англ.: Katia Winter, 13 кастрычніка 1983, Стакгольм, Швецыя) — шведская актрыса. Найбольш вядомая па ролі Катрыны Крэйн у тэлесерыяле «Сонная Лагчына».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Стакгольме і пераехала ў Лондан у раннім дзяцінстве.
Неўзабаве пасля таго, як Вінтэр пераехала ў ЗША, яна атрымала ролю ў фільме «Арэна» з Келанам Латсам і Сэмюэлам Л. Джэксанам. У 2012 годзе Вінтэр далучылася да акцёрскай групы тэлесерыяла «Дэкстэр» з перыядычнай роляй украінскай стрыптызёршы Надзі, якая працуе ў маямскім клубе. У 2013 годзе атрымала пастаянную ролю Катрыны Крэйн у тэлесерыяле «Сонная Лагчына».
З чэрвеня 2013 года Каця была замужам за музыкантам Джэсі Глікам, у лютым 2016 года падала на развод.
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Назва на беларускай | Назва на англійскай | Роля | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|
| 2005 | Шторм | Storm | дзяўчына ў бары | |
| 2009 | Непрыбраныя ложкі | Unmade beds | Ханна | |
| 2011 | Арэна | Arena | Міла | відэа |
| 2012 | Марская паліцыя | NCIS | Ава Баранскі | эпізод |
| Дэкстэр | Dexter | Надзея | 9 эпізодаў | |
| 2013-15 | Сонная Лагчына | Sleepy Hollow | Катрына Крэйн | 27 эпізодаў |
| 2013 | Раздзел Баншы | Banshee Chapter | Ганна Роланд | |
| 2015 | Рыцар кубкаў | Knight of Cups | Кейт | |
| 2017 | Негатыў | Negative | Наталі |