Перайсці да зместу

Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
(КІДПМ)
Выява лагатыпа
Ранейшая назва Каўнаская мастацкая школа
Заснаваны 1922
Зачынены 2001
Размяшчэнне Літва, Каўнас
Сайт jvmf.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (літ.: Taikomosios ir dekoratyvinės dailės institutas) — вышэйшая мастацкая ўстанова горада Каўнаса.

Заснаваны ў 1922 годзе як Каўнаская мастацкая школа. У 1939 годзе школа атрымала правы вышэйшай навучальнай установы. У маі 1940 года Каўнаская мастацкая школа і факультэт вытанчаных мастацтваў Універсітэта Стэфана Баторыя былі рэарганізаваны ў дзве самастойныя навучальных установы: у Каўнасе — Вышэйшае вучылішча прыкладнога мастацтва, у Вільні — Віленскае мастацкае вучылішча. У каўнаскім вучылішчы былі створаны кафедры кафедры графікі, скульптуры, дэкаратыўнага жывапісу, мастацкай керамікі, тэкстылю. У 1941 годзе, ужо пры савецкай уладзе, вучылішча стала Каўнаскім інстытутам прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (вучылішча ў Вільні — Віленскай мастацкай акадэміяй, з 1944 года — Віленскі мастацкі інстытут). У 1951 годзе абедзве навучальныя ўстановы былі рэарганізаваны ў Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР, які дзейнічае ў Вільні.

У 1959 годзе ў Каўнасе было адкрыта вячэрняе аддзяленне прыкладнога мастацтва віленскага Мастацкага інстытута. У 1979 годзе ў Каўнаскім аддзяленні дэкаратыўнага мастацтва пачалося навучанне на дзённым аддзяленні. У 1983 годзе Каўнаскае аддзяленне было рэфармавана ў факультэт прамысловага мастацтва.

Пасля пераўтварэння Віленскага мастацкага інстытута ў Віленскую мастацкую акадэмію каўнаскае аддзяленне ў 1991—2002 гадах у некалькі этапаў было ператворана ў факультэт Віленскай мастацкай акадэміі, які носіць гістарычную назву Каўнаскага мастацкага інстытута — Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — з правамі юрыдычнай асобы, са сваім саветам і рэктарам.

Вядомыя настаўнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя вучні

[правіць | правіць зыходнік]