Квашыяркор
| Квашыяркор | |
Ацёк твару пры квашыяркоры (1970 год) | |
| Спэцыяльнасьць | пэдыятрыя |
|---|---|
| Сымптомы | ацёк, уздуцьце, станчэньне канцавінаў |
| Ускладненьні | харчовая дыстрафія, імунадэфіцыт |
| Звычайна праяўляецца | істотнае зьніжэньне вагі |
| Прычыны | адсутнасьць у штодзённай ежы бялкоў і 8 незаменных амінакісьляў |
| Фактары рызыкі | фэнілкетанурыя, пашкоджаньне нырак і печані, цукровы дыябэт |
| Прафіляктыка | прыём кісламалочных напояў (ёгурт, кефір, кіслае малако), яек і мяса ў ежу |
| Квашыяркор у Вікісховішчы | |
Квашыяркор (аканск. адкінутае дзіця) — бялковая недастатковасьць, што выклікае вадкі ацёк у падскурнай клятчатцы і ўнутраных органах.
Праяўляецца ўздуцьцем жывата пры худых і стончаных канцавінах. Ускладненьне выклікае харчовую дыстрафію, што затрымлівае разумовае і цялеснае разьвіцьцё ды вядзе да імунадэфіцыту пры істотным зьніжэньні вагі. Узьнікае ў выніку адсутнасьці ў штодзённай ежы бялкоў і 8 незаменных амінакісьляў, якія маюць жывёльнае паходжаньне і зьмяшчаюцца ў — яйках, малацэ, рыбе, кураціне і іншым мясе. Чыньнікамі хваробы могуць служыць: парушэньне засваяльнасьці і абмену амінакісьляў (фэнілкетанурыя), пашкоджаньне нырак і печані, зацяжная інфэкцыя і цукровы дыябэт праз узмоцнены распад бялкоў, а таксама рак. Для папярэджаньня немачы выкарыстоўваюць кісламалочныя напоі (ёгурт, кефір, кіслае малако, кумыс, тан)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Валянціна Мохар. Роля бялку для дзіцячага арганізма. Погляд з будучыні // Партал «Здаровыя людзі», 21 лістапада 2019 г. Праверана 11 сьнежня 2019 г.
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |