Перайсці да зместу

Клаўдзія Афанасьеўна Сідзюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клаўдзія Афанасьеўна Сідзюк
Дата нараджэння 1921
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Клаўдзія Афанасьеўна Сідзюк (нар. 1921, в. Казялец, Тамбоўская вобласць, Расія — ?) — беларускі педагог. Заслужаная настаўніца Беларускай ССР (1968).

Нарадзілася ў 1921 годзе ў вёсцы Казялец Тамбоўскай вобласці, Расія. Скончыла ў 1944 годзе Тамбоўскае педагагічнае вучылішча. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у сярэдніх школах № 1 і № 3 Кобрына. Друкавалася ў часопісах[1].

Ганаравана званнем Заслужанай настаўніцы Беларускай ССР (1968)[1].

  1. а б Сідзюк Клаўдзія Афанасьеўна // Памяць : Кобрын. раен: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раенаў Беларусі / Рэдкал.: Кісялеў Г.К. (гал. рэд.) і інш.; Рэд.-уклад. Казлоў Л.Р.; Маст. Жакевіч Э.Э.. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 623 с. — ISBN 985-6302-44-7.