Перайсці да зместу

Клаўдзія Кардынале

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клаўдзія Кардынале
Claudia Cardinale
Імя пры нараджэнні Claude Joséphine Rose Cardinale
Дата нараджэння 15 красавіка 1938(1938-04-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 2025(2025-09-23)[3][4] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Італія
Муж Франка Крыстальдзі
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, актрыса, тэатральная актрыса
Кар’ера 1957— цяперашні час
Кірунак вестэрн
Узнагароды
IMDb 0001012
official-claudiacardinale.com/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клаўдзія Кардынале[6] (італ.: Claudia Cardinale; імя пры нараджэнні — Клод Жазефіна Роз Кардынале італ.: Claude Josephine Rose Cardinale); 15 красавіка 1938(1938-04-15)[1][2][…], Хальк-эль-Уэд, вілает Туніс23 верасня 2025(2025-09-23)[3][4], Немур, Метраполія Францыі[5][4]) — італьянская актрыса.

Нарадзілася 15 красавіка 1938 года ў Ла-Гулет (Туніс).

У 1957 годзе была прызнана самай прыгожай італьянкай Туніса і атрымала запрашэнне на Венецыянскі кінафестываль, дзе яе заўважыў прадзюсар Франка Крыстальдзі і прапанаваў доўгатэрміновы кантракт са сваёй прадзюсарскай кампаніяй «Vides». У 1958 годзе дэбютавала ў фільме Марыа Манічэлі «Звычайныя незнаёмцы», дзе сыграла ролю простай дзяўчынкі з Сіцыліі. У 1965 годзе Кардынале атрымала прэмію «Срэбная стужка» за найлепшую жаночую ролю ў фільме Луіджы Каменчыні «Нявеста Бубэ». Знялася ў звыш 120 кінакарцінах і серыялах. Яе партнёрамі на здымачнай пляцоўцы былі Марчэла Мастраяні, Генры Фонда, Марлан Бранда, Ален Дэлон, Джэрэмі Айранс і Берт Ланкастэр.Здымалася ў фільмах італьянскіх рэжысёраў Лукіна Вісконці і Федэрыка Феліні.

Другм раз была замужам за Паскуале Скуіцьеры.

З канца 1980-х жыла ў Парыжы. Напісала ў суаўтарстве і ў 2006 годзе выдала кнігу «Le stelle della mia vita» («Зоркі майго жыцця»). З сакавіка 2000 года з’яўлялася Паслом Добрай волі ЮНЕСКА па правах жанчын. Валодала французскай, італьянскай, іспанскай, англійскай і арабскай мовамі.

Памерла 23 верасня 2025 года.

  1. а б Claudia Cardinale // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Claudia Cardinale // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Italian screen queen Claudia Cardinale dies aged 87 — 2025.
  4. а б в г L'actrice Claudia Cardinale, monument du cinéma, est décédée — 2025. Праверана 24 верасня 2025.
  5. а б Italian screen queen Claudia Cardinale dies aged 87 — 2006. Праверана 24 верасня 2025.
  6. Напісанне імя і прозвішча Клаўдзія Кардынале ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.68.