Клаўдзія Уладзіміраўна Шаўчук
Выгляд
| Клаўдзія Уладзіміраўна Шаўчук | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 31 снежня 1929 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 2011 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды і прэміі | |
Клаўдзія Уладзіміраўна Шаўчук (31 снежня 1929, Колпіна, Ленінградская вобласць) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1949—1951 гг. — кастэлянка Клецкай раённай бальніцы, у 1951—1954 — у будаўнічым упраўленні № 3 трэста № 2. У 1954—1990 — палявод, звеннявая па вырошчванні льну, цукровага бураку, брыгадзір, памочнік брыгадзіра паляводчай брыгады калгаса «Кастрычнік» Клецкага раёна. З 1977 года памочнік брыгадзіра паляводчай брыгады. Званне Героя прысвоена за атрыманне высокіх і стабільных ураджаяў тэхнічных культур. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1976—1981 гадах.
Зноскі
- ↑ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.