Клеапатра I
Выгляд
| Клеапатра I | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Κλεοπάτρα Σύρα | |
| | |
| Нараджэнне | каля 204 да н.э. ці не раней за 219 да н.э. і не пазней за 210 да н.э. |
| Смерць | 176 да н.э., 178 да н.э.[1] ці 177 да н.э.[1] |
| Род | Пталамеі |
| Бацька | Антыёх III Вялікі |
| Маці | Лаадыка III |
| Муж | Пталамей V Эпіфан |
| Дзеці | Пталамей VI Філаметар, Клеапатра II і Пталамей VIII Эвергет |
Клеапатра I Сіра (стар.-грэч.: Κλεοπάτρα Σύρα) — егіпецкая царыца, жонка Пталамея V[2].
Была дачкой сірыйскага цара Антыёха III Вялікага і Лаадзікі III. Маці Пталамея VI, Пталамея VIII і Клеапатры II. Пасля смерці свайго мужа, які памёр ад яду, яе старэйшаму сыну было каля 11 (ці 12) гадоў. З-за непаўнагадовасці новага фараона рэгентам пры ім была абвешчана яго маці Клеапатра I. Пасля яе смерці ў 176 да н.э. месца рэгента занялі еўнух Еўлей і келесірыец Леней.
Зноскі
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20020508100505/http://www.tyndale.cam.ac.uk/Egypt/ptolemies/ptolemies.htm
- ↑ Клеопатра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.