Клоўсава
Вёска
Клоўсава
| ||||||||||
Клоўсава[1] (трансліт.: Kloŭsava, руск.: Кловсово[2]) — былая вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.
Знаходзілася за 10 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль на лініі Мінск — Баранавічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расіі. У другой палове XIX—пачатку XX стагоддзя вёска ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года ў Рубілкаўскім сельсавеце (з 23 сакавіка 1932 да 14 мая 1936 года Рубілкаўскі нацыянальны польскі сельсавет) Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне (29 чэрвеня 1932 года перайменаваны ў Дзяржынскі), з 31 ліпеня 1937 года ў Мінскім, з 4 лютага 1939 года зноў ў Дзяржынскім раёне. Уваходзіла ў калгас «Камінтэрн» (цэнтр — в. Томкавічы).
Станам на пачатак 1980-ых ад вёскі засталіся толькі могілкі[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 6 двароў, 31 жыхар
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 6
- ↑ Дикусар Е. А., Пасанен В. Э, Стёпин С. Г. Топонимика урочищ Республики Беларусь. Алфавитный перечень, координаты, кадастрофикация и систематизация по областям (руск.). — LAMBERT Academic Publishing, 2017. — С. 159. — 229 с. — ISBN 978-3-330-33191-4.
- ↑ Ліст карты N-35-22. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клоўсава
- Клоўсава на сайце Radzima.net