Кляштар базыльянаў (Ружаны)
| Кляштар | |
| Кляштар базыльянаў | |
|---|---|
| | |
| 52°51′58,81″ пн. ш. 24°53′19,6″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гарадскі пасёлак | Ружаны |
| Канфесія | РПЦ |
| Ордэнская прыналежнасць | базыльяне |
| Архітэктар | Ян Самуэль Бекер |
| Заснавальнік | Аляксандр Міхал Сапега |
| Будаўніцтва | 1784—1788 гады |
| Статус |
|
Кляштар базыльянаў — праваслаўны манастыр у гарадскім пасёлку Ружаны Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1784—1788 гг. (архітэктар Я. С. Бекер) з паўднёвага боку царквы па фундацыі канцлера вялікага літоўскага Аляксандра Сапегі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Рытм галоўнага фасада ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершанымі трохвугольнымі і паўкруглымі сандрыкамі (на першым паверсе), пілястрамі. Цэнтральная частка сіметрычнага галоўнага фасада вылучаная рызалітам, які быў завершаны трохвугольным франтонам. Дваровы і бакавыя фасады без архітэктарскага дэкору. Планіроўка першага паверху анфіладная, другога — калідорная, першы паверх перакрыты крыжовымі скляпеннямі на папружных арках, перакрыццё другога — плоскае.
Царква дзейнічае, у манастыры гарадская ўстанова.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кляштар базыльянаў (Ружаны)- Кляштар базыльянаў (Ружаны) на сайце Radzima.org
- Кляштар базыльянаў (Ружаны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
