Перайсці да зместу

Клінахлор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клінахлор
Клінахлор у разрэзе
Формула (Mg,Al)6[Si3, 1–2, Al)0,9 –1,2O10] (OH)8
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер пераважна адценні зялёнага
Колер рысы зеленавата-белая
Бляск шкляны, тоўсты
Празрыстасць прасвечвае
Цвёрдасць 2 — 2,5
Спайнасць вельмі дасканалая
Шчыльнасць 2,6-2,9 г/см³
Сінгонія Манаклінная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клінахлор (грэч. κλίνωχλωρός, ад грэч. κλίνω «нахіляю» + грэч. χλωρός «зялёны») — мінерал з групы хларытаў, гідраксідалюмасілікат жалеза і магнію. Упершыню быў апісаны У. Блэйкам  (англ.) у 1851 годзе;[2] ён жа даў мінералу назву «клінахлор».[3]

Ювелірнае выкарыстанне гэтага мінерала пачалося толькі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у другой палове XX стагоддзя,[4] тады ж мінерал (дакладней, адна з яго эфектных разнавіднасцяў) стаў вядомы пад гандлёвай назвай «серафініт». Гэта вобразная назва была дадзена мінералу з-за таго, што ў яго характэрных пералівістых валокнах угледзелі падабенства з пёркамі (крыламі) анёлаў.[5]

Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі псеўдагексаганальныя, лускаватыя. Часцей утварае дробналускаватыя агрэгаты. Колер ад цёмнага шэра-зялёнага да светлага аліўкава-зялёнага. Празрысты ў тонкіх пласцінках. Цвёрдасць — 2-2,5. Шчыльнасць — 2,6-2,9 г/см³. Тыповы мінерал хларытавых сланцаў і многіх іншых горных парод.

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
  2. Кристаллов.net.
  3. Минералы, Т.4 (2) 1992, с. 179.
  4. Зинаида Савельева. «Клинохлор». — М.: «Наука и жизнь», № 3, 2009 г.
  5. Серафинит. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 13 жніўня 2015.