Перайсьці да зьместу

Колё-Колё Сант’яга-дэ-Чылі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колё-Колё
Поўная назва Club Social y Deportivo Colo-Colo
Заснаваны 19 красавіка 1925
Горад Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі
Стадыён Манумэнталь Давід Арэльяна
Умяшчальнасьць: 47 347
Чэмпіянат Прымэра
 · 2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
colocolo.cl (гішп.)

«Колё-Колё» (па-гішпанску: Colo-Colo) — чылійскі футбольны клюб з Сант’яга-дэ-Чылі. Быў заснаваны ў 1925 годзе, з моманту стварэньня Прэм’ер Дывізіёну ў 1933 годзе клюб ніколі не вылятаў з гэтага турніру[1]. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Манумэнталь Давід Арэльяна» з 1989 году[2]. «Колё-Колё» зьяўляецца самым пасьпяховым чылійскім клюбам, адзіным клюбам з гэтай краіны які стаў пераможцам Кубку Лібэртадорэс.

Сваю назву клюб атрымаў у гонар індзейскага правадыру Колёколё, які ўзьняў паўстаньне супраць гішпанскіх заваёўнікаў у XVI стагодзьдзі. «Колё-Колё» зьяўляецца самым папулярным чылійскім клюбам. Супрацьстаяньне з другой паводле папулярнасьці камандай краіны, «Унівэрсыдад Дэ Чылі», зьяўляецца «супэрклясыкам» чылійскага футболу.

Давід Арэльяна. Адзін з заснавальнікаў клюбу.

Клюб быў створаны групай футалістаў, які ў 1925 годзе вырашылі пакінуць клюб «Магальянэс», з-за канфлікту з кіраўніцтвам і вэтэранамі клюбу. Узначальваў гэтую групу Давід Арэльяна.

Пасьля заснаваньня «Колё-Колё» стала ўдзельнікам першага дывізіёну мясцовай футбольнай лігі. Першы матч у сваёй гісторыі клюб правёў 31 траўня 1925]году, які скончыўся перамогай зь лікам 6:0. У тым жа сэзоне яны перамаглі свой першы «клясыка» супраць «Магальянэсу» (2:0), і ў канцы чэмпіянату «Колё-Колё» стаў непераможаным чэмпіёнам і атрымаў ганаровую мянушку — «непераможны». У канцы году каманда нават зьдзейсьніла невялікі тур па поўдні краіны, дзе згуляла некалькі матчаў зь мясцовымі камандамі.

28 сакавіка 1927 году «Колё-Колё» стаў першым чылійскім клюбам, які наведаў Эўропу, а менавіта Партугалію і Гішпанію. «Непераможныя» згулялі свой першы матч у Ля-Каруньні 3 красавіка супраць «Эйрыньні». 2 траўня 1927 году адбылася падзея, якая паўплывала на далейшае разьвіцьцё клюбу. На 35-й хвіліне таварыскага матчу супраць «Рэал Уніян» з Вальядаліду, капітан і заснавальнік клюбу Давід Арэльяна атрымаў ад праціўніка вельмі моцны ўдар нагой у жывот. Арэльяна адвезьлі ў шпіталь, але на наступны дзень ён памёр. Яму было ўсяго 24 гады. Пасьля гібелі футбаліста гульцамі было прынята рашэньне зьмясьціць чорную паласу на клюбную эмблему.

1937, 1939, 1941, 1944, 1947, 1953, 1956, 1960, 1963, 1970,
1970, 1979, 1981, 1983, 1986, 1989, 1990, 1991, 1993, 1996,
1997(К), 1998, 2002(К), 2006(А), 2006(К), 2007(А), 2007(К), 2008(К), 2009(К), 2014(К),
2015(А), 2017, 2022, 2024
1958, 1974, 1981, 1982, 1985, 1988, 1989, 1990, 1994, 1996,
2016, 2019, 2021, 2023
2017, 2018, 2022, 2024
1991
1991
1992
Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Чылі Бр Браян Картэс Edit this on Wikidata 1995
2 Сьцяг Чылі Аб Хонатан Вільягра Edit this on Wikidata 2001
3 Сьцяг Чылі Аб Даніель Гут’ерэс Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Уругваю Аб Алян Сальдывія Edit this on Wikidata 2002
5 Сьцяг Чылі ПА Віктар Мэндэс Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Чылі Аб Сэбастыян Вэгас Edit this on Wikidata (ар. Мантэрэй) 1996
7 Сьцяг Чылі Нап Франсіска Марчант 2006
8 Сьцяг Чылі ПА Эстэбан Павэс Edit this on Wikidata (капітан) 1990
9 Сьцяг Аргентыны Нап Хавіер Карэа Edit this on Wikidata 1993
10 Сьцяг Аргентыны ПА Кляўдыё Акіна Edit this on Wikidata 1991
11 Сьцяг Чылі Нап Маркас Балядас Edit this on Wikidata 1996
12 Сьцяг Чылі Бр Эдуарда Вільянуэва Edit this on Wikidata 2004
13 Сьцяг Чылі Аб Бруна Гут’ерэс Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Чылі Нап Крыстыян Саваля Edit this on Wikidata 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Сырыі Аб Эміліяна Амор Edit this on Wikidata 1995
16 Сьцяг Чылі Аб Оскар Апаса Edit this on Wikidata 1990
17 Сьцяг Чылі Аб Крыстыян Рыкельмэ Edit this on Wikidata 2003
19 Сьцяг Уругваю Нап Салямон Радрыгес Edit this on Wikidata 2000
20 Сьцяг Чылі Нап Аляксандар Арос Edit this on Wikidata 2002
21 Сьцяг Чылі Аб Эрык Вімбэрг Edit this on Wikidata 1994
22 Сьцяг Чылі Аб Маўрысіё Ісьля 1988
23 Сьцяг Чылі ПА Артура Відаль 1987
24 Сьцяг Чылі Нап Леандра Эрнандэс Edit this on Wikidata 2005
25 Сьцяг Чылі ПА Тамас Аляркон Edit this on Wikidata 1999
30 Сьцяг Аргентыны Бр Фэрнанда дэ Паўль Edit this on Wikidata 1991
32 Сьцяг Чылі Нап Люкас Сэпэда Edit this on Wikidata 2002
34 Сьцяг Чылі ПА Вісэнтэ Пісара Edit this on Wikidata 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]