Перайсці да зместу

Комарна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Комарна
славацк.: Komárno
47°45′48″ пн. ш. 18°07′42″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1075
Першае згадванне 1075
Плошча 102,88 км²
Вышыня цэнтра 112 м
Водныя аб’екты Дунай і Ваг
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 31 880 чал. (31 снежня 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 035
Паштовы індэкс 94501
Аўтамабільны код KN
komarno.sk
Паказаць/схаваць карты
Комарна (Славакія)
Комарна
Комарна

Комарна (славацк.: Komárno, ням.: Komorn, венг.: Komárom) — горад на тэрыторыі Жытняга вострава ў паўднёва-заходняй Славакіі на Дунаі.

У I стагоддзі на месцы Комарна ўзнікла рымскае паселішча Брыгеціа. У IV стагоддзі рымляне былі выцеснены варварамі. У VI стагоддзі сюды пранікаюць авары і славяне, у VIII стагоддзі тэрыторыя верагодна становіцца часткай Вялікай Маравіі. У IX стагоддзі тут з’яўляюцца венгры і ўжо ў X стагоддзі тут з’яўляецца першая венгерская крэпасць Камарум, сталіца аднайменнага камітата. Першае згадванне пра яе сустракаецца ў 1075 годзе.

У 1265 годзе Бела IV дае Комарна гарадскія правы. У XVI стагоддзі падчас войн з Асманскай імперыяй у Комарна будуецца магутная крэпасць — Старая Крэпасць. У XVII стагоддзі будуецца Новая Крэпасць. Комарна ніколі не быў узяты туркамі. Пасля спынення войн з XVIII стагоддзя Комарна становіцца адным з самых квітнеючых гарадоў Аўстрыі. У 1745 годзе Марыя Тэрэзія дае Комарна права вольнага каралеўскага горада. У 1870 тут дабудоўваецца сучасная крэпасць, адна з найважнейшых у Аўстра-Венгрыі.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі горад падзяляецца на дзве часткі. Большая трапляе ў склад Чэхаславакіі, меншая, Комарам, у склад Венгрыі.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[2]
Год1994200420142024
Колькасць людзей37 94136 73134 46131 880
Розніца −3,18 % −6,18 % −7,48 %
Статыстыка насельніцтва[2]
Год20232024
Колькасць людзей32 11431 880
Розніца−0,72 %
Адзін з фартоў крэпасці Комарна

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
  2. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.