Конрад Баляслаў Недзялкоўскі
Конрад Баляслаў Недзялкоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 1862 |
Дата смерці | 19 чэрвеня 1925 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Узнагароды і прэміі |
Конрад Баляслаў Недзялкоўскі (1862 — 19 чэрвеня 1925, Вільня[1]) — польскі палітычны і грамадскі дзеяч.
Прадстаўнік дробнашляхецкага роду Недзялкоўскіх, які паходзіў з Мазовіі. Сын Францішка і Аляксандры (у дзявоцтве Савіцкая) Недзялкоўскіх. Дзед, Людвік Недзялкоўскі, у першай палове ХІХ ст. перабраўся з Мазовіі на Валынь, дзе меў маёнтак, якім потым валодаў яго сын, Францішак, і які быў канфіскаваны пасля паўстання 1863—1864 гг.[2]
Навучаўся ў Інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі ў Пулавах. Калі быў студэнтам, далучыўся да Міжнароднай сацыял-рэвалюцыйнай партыі «Пралетарыят» (I Пралетарыят) . У сувязі з гэтым у 1884 г. быў, верагодна, на кароткі час затрыманы царскімі ўладамі, адлічаны з інстытута і высланы пад адміністрацыйны нагляд у Цвер[2].
У канцы ХІХ ст. атрымаў дазвол на пераезд у Вільню, дзе працаваў супрацоўнікам Зямельнага банка, з 1900 года дырэктарам Камерцыйнага банка[2]. У 1907—1908 гг. загадчыкам эканамічнага аддзела палітычнай, грамадскай і літаратурнай штодзённай газеты «Kurier Litewski»; у той жа час далучыўся да Саюза краёвай працы — арганізацыі, якая належала да краёвага руху[3]. З 1908 г. і да Першай сусветнай вайны ён быў намеснікам гарадскога старшыні Вільні, а таксама членам рэвізійнай камісіі Віленскага сельскагаспадарчага таварыства[4].
Пасля ўступлення польскай арміі ў Вільню ў красавіку 1919 года ўвайшоў у склад Выканаўчага камітэта па аднаўленні Віленскага ўніверсітэта[5]. У 1919—1920 гг. быў кіраўніком Віленскага аддзела Грамадзянскай рады Усходніх зямель, а ў 1920—1922 гадах — членам Часовай кіруючай камісіі Сярэдняй Літвы[6]. Быў членам Цэнтральнай рады Польскага адукацыйнага таварыства Усходніх зямель[7].
Памёр у Вільні. Пахаваны на могілках Святога Пятра ў Антокалі.[8]
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка (з 1890 г.) — Гелена (у дзявоцтве Чайчынская).
Дзеці:
- Ванда Дабачэўская (1892—1980) — польская пісьменніца[9];
- Мечыслаў (1893—1940) — палітычны дзеяч у міжваеннай Польшчы, актывіст Польскай партыі сацыялістаў, забіты падчас нацысцкай акупацыі Польшчы[10];
- Ежы — стараста Шрэды і Яроціна[11];
- Галіна Завацкая (1897—1987) — паэтка[12];
- Ян (1907—1952).
Брат Караль Антоні быў каталіцкім біскупам Луцка-Жытомірскай дыяцэзіі, а таксама рэктарам Тэалагічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.
Зноскі
- ↑ Konrad Bolesław Niedziałkowski (польск.). geni_family_tree. Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б в Kowerko-Urbańczyk M. Ród Niedziałkowskich. Miasto, regionalizm i polityka // Zagadnienia bilingwizmu. Seria II: Rodzina Miłoszów i rody pogranicza polsko-litewskiego. Studia, red. A. Baranow, J. Ławski, A. Romanik, Białystok — Vilnius 2022, s. 321—340. (польск.)
- ↑ Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях, 1864—1917 гг. Гродна, 2001, с. 168.
- ↑ Ilgiewicz Н. Udział ziemian w wileńskich towarzystwach rolniczych i technicznych na początku XX w. «Studia z Historii Społeczno-Gospodarczej», t. VII, 2010. (польск.)
- ↑ Kania А. Okoliczności powstania Wydziału Sztuk Pięknych Uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie (1919/1920), «Wschodni Rocznik Humanistyczny», t. XII, 2015, s. 164. (польск.)
- ↑ Helena Dobaczewska-Skonieczka – Poetka z rodu Niedziałkowskich (польск.). akant.org. Праверана 12 студзеня 2020.
- ↑ Nekrologi «Dziennik Wileński» R.IX, nr 139 z 21 czerwca 1925 r.
- ↑ Nekrolog «Dziennik Wileński» R.IX, nr 138 z 20 czerwca 1925 r.
- ↑ Dominik Księski. Korzenie i życie Wandy Dobaczewskiej, literatki z Wilna (польск.).
- ↑ Mieczysław Niedziałkowski (1893–1940) | Lewicowo.pl (польск.). lewicowo.pl. Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Frankowski S. Starosta powiatowy Jerzy Niedziałkowski i jego rodzina, «Średzki Kwartalnik Kulturalny», Nr 1 (65), styczeń-marzec 2013.
- ↑ Halina Zawadzka (z d. Niedziałkowska), 1897–1987 (польск.). www.myheritage.pl. Праверана 12 студзеня 2020.