Конрад Монтаўтавіч
![]() Герб «Тапор» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | не раней за 1445[1] |
Род | Монтаўты |
Бацькі | Аляксандар Монтаўт |
Конрад Монтаўтавіч — літоўскі баярын.
У 1445 або 1446 годзе атрымаў ад вялікага князя ўладаньне ў Рудамінскай воласьці.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Конрад або Кунрад (Konrad, Cunrad[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[4] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[5], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[6], германскага rad- 'рада'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Konrad (Konrat, Kunrod, Kunrot)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Cunrad[9] (21 кастрычніка 1440 году)[10], Конъдрату Монътовтовичу[11] (Кондрат Монътовтович[9], 1440—1449 гады)[12].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду, сын Аляксандра Монтаўта. Меў братоў Міхайлу, Яна Таўцівіла і Барташа.
Упамінаецца ў 1440 годзе ў наданьні яго бацькі віленскім францішканам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 273. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 373—374.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 116—117.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 273.
- ^ Kodeks dyplomatyczny Katedry i Diecezji Wileńskiej: 1387—1507. — Kraków, 1948. S. 190.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1, ч. 1, т. 1. — СПб., 1910. С. 6.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4