Перайсьці да зьместу

Коньяспор Конья

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Коньяспор
Заснаваны 22 чэрвеня 1922
Горад Конья, Турэччына
Стадыён Бююкшэхір
Умяшчальнасьць: 42 276
Прэзыдэнт Фатых Эзгёкчэн[d] і Ömer Korkmaz[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
konyaspor.org.tr (тур.)

«Коньяспор» (па-турэцку: Konyaspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Коньі. Заснаваны ў 1922 годзе з назваў «Генчлербірлігі». Уладальнік Кубка Турэччыны (2017). Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы.

Клюб быў заснаваны 22 чэрвеня 1922 году з назовам «Генчлербірлігі». У якасьці чэмпіёнаў рэгіянальнай футбольнай лігі Коньі клюб браў удзел у першым турэцкім нацыянальным чэмпіянаце ў 1924 годзе[2]. У 1965 годзе клюб аб’яднаўся з камандамі «Мэрамспору», «Сэльчукспору» і «Чымэнтаспору» і абраў новую назву — «Коньяспор». Новымі колерамі клюбу сталі чорны і белы. Урэшце, у 1981 годзе клюб чакала яшчэ адное ўз’яднаньне, то бок «Коньяспор» аб’ядналася з камандай «Конья Ідман Юрду», пераняўшы зялёна-белыя колеры дружыны. Па аб’яднаньні свой першы сэзон у 1981 годзе каманда правяла ў Другой лізе. Заўзятары мусілі чакаць на павышэньне ў клясе, якое, нарэшце, адбылося ў 1988 годзе, пасьля таго як каманда здабыла перамогу ў другім дывізіёне.

За часам сэзону 1988—1989 гадоў «Коньяспор» дакрочыў да паўфіналу Кубка Турэччыны, але былі выбіты адтуль будучым пераможцам турніру «Бэшыкташам». Пасьля некалькіх гадоў у найвышэйшым дывізіёне клюб у сэзоне 1992—1993 гадоў спыніўся на апошнім 16 месцы і быў вымушаны апусьціцца ў Другую лігу. Да вяртаньня «Коньяспору» прайшло шмат часу, і толькі праз 10 гадоў каманда вярнулася ў Супэрлігу (як на той час пачала звацца Першая ліга). У тым жа сэзоне 2003—2004 гадоў гульца з Коньі дасягнуў чвэрцьфіналу кубка краіны, але тамака быў выгуляны «Трабзанспорам» зь лікам 2:1 у дадатковы час. У 2004—2005 гадах каманду зноў дакрочыла да чвэрцьфіналу айчыннага кубка, нават выбіўшы з розыгрышу «Бэшыкташ». Аднак, прасунуцца далей клюб ня здолеў, бо ня даў рады ў матчы супраць «Дэнізьліспору», прагуляўшы зь лікам 5:4 паводле сэрыі пэнальці.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Дэніз Эрташ Edit this on Wikidata 2005
3 Сьцяг Турэччыны Аб Ясір Субашы Edit this on Wikidata 1996
4 Сьцяг Турэччыны Аб Адыл Дэмірбаг Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Турэччыны Аб Угурджан Язгылы Edit this on Wikidata 1999
7 Сьцяг Турэччыны Нап Тунахан Ташчы Edit this on Wikidata 2002
8 Сьцяг Бразыліі ПА Пэдрыньню Edit this on Wikidata 1996
10 Сьцяг Паўночнай Македоніі ПА Эніс Бардзі Edit this on Wikidata 1995
11 Сьцяг Румыніі Нап Марыюс Штэфэнэску Edit this on Wikidata 1998
12 Сьцяг Бразыліі Аб Гільермэ Сыт’я Edit this on Wikidata (капітан) 1990
13 Сьцяг Турэччыны Бр Бахадыр Гюнгерду Edit this on Wikidata 1996
14 Сьцяг Аўстрыі ПА Муджахіт Ібрахімаглу Edit this on Wikidata 2005
15 Сьцяг Харватыі Аб Ёсіп Чалушыч Edit this on Wikidata 1993
16 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Еўтавіч Edit this on Wikidata 1993
17 Сьцяг Турэччыны Нап Мэліх Бостан Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Сэнэгалу Нап Алясан Ндао Edit this on Wikidata 1996
19 Сьцяг Турэччыны ПА Уфук Ак’ёл Edit this on Wikidata 1997
20 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Рышэдлі Базур Edit this on Wikidata 1996
21 Сьцяг Рэспублікі Карэя ПА Чо Чын-Хо Edit this on Wikidata 2003
22 Сьцяг Турэччыны Нап Умут Наір Edit this on Wikidata 1993
23 Сьцяг Рэспублікі Конга Аб Яан Андзуана Edit this on Wikidata 1996
29 Сьцяг Турэччыны Бр Эгемэн Айдын Edit this on Wikidata 2007
37 Сьцяг Турэччыны Аб Музафэр Утку Эрыш Edit this on Wikidata 2006
40 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Джэксан Мюлека Edit this on Wikidata 1999
42 Сьцяг Нарвэгіі ПА Мортэн Б’ёрлё Edit this on Wikidata 1995
70 Сьцяг Турэччыны Нап Каан Ак’язы Edit this on Wikidata 2005
77 Сьцяг Турэччыны ПА Мэліх Ібрахімаглу Edit this on Wikidata 2000
Сьцяг Турэччыны ПА Ісмаіл Эсат Буга 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]