Кошыцы
Горад | |||||
Кошыцы | |||||
---|---|---|---|---|---|
славацк.: Košice[1] | |||||
|
|||||
48°43′00″ пн. ш. 21°15′00″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна | |||||
Кіраўнік | Jaroslav Polaček[d] | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1230[2] | ||||
Першае згадванне | 1230 | ||||
Плошча | 242,33 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 208 м | ||||
Водныя аб’екты | Hornád[d] | ||||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 055 | ||||
Паштовы індэкс | 040 00 | ||||
Аўтамабільны код | KE | ||||
kosice.sk (славацк.) (англ.) (венг.) (ням.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Кошыцы (славацк.: Košice, ням.: Kaschau, венг.: Kassa) — другі па велічыні горад Славакіі, адміністрацыйны цэнтр Кошыцкага края, знаходзіцца на рацэ Горнад, каля самай мяжы з Венгрыяй.
Кошыцы з’яўляюцца важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славакіі. Тут размешчаны другі па велічыні ўніверсітэт краіны, а таксама маюцца мноства музеяў, выставачных галерэй і тэатраў. У горадзе размяшчаецца металургічны камбінат U. S. Steel Košice, які з’яўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгуначную сетку і міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы раз Кошыцы згадваюцца ў 1230 годзе. Пачынаючы з XIV стагоддзя горад становіцца другім па значнасці горадам Славакіі, якая на той момант уваходзіла ў Венгерскае каралеўства. У XV стагоддзі Кошыцы часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVII—XVIII стагоддзях Кошыцы становяцца цэнтрам паўстанняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Ферэнца Ракацы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўніверсітэт. У 1919 годзе ў Кошыцах была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 1938—1944 гадах горад быў акупаваны Венгрыяй.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
---|---|---|---|---|
Колькасць людзей | 239 927 | 235 006 | 239 464 | 223 678 |
Розніца | −2,05 % | +1,89 % | −6,59 % |
Год | 2023 | 2024 |
---|---|---|
Колькасць людзей | 225 044 | 223 678 |
Розніца | −0,60 % |
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Бела Ілеш (1895—1974) — венгерскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Кошыцах.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Аксарай, Турцыя
Арадзя, Румынія
Будапешт, Венгрыя
Бурса, Турцыя
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Верона, Італія (1992)[5]
Вуперталь, Германія (1980)[6]
Высаке-Татры[d], Славакія
Жэшаў, Польшча
Катавіцы, Польшча
Котбус, Германія
Кросна, Польшча
Крывы Рог, Украіна (2017)[7]
Ліён, Францыя
Мабіл, ЗША
Мішкальц, Венгрыя
Ніш, Сербія
Острава, Чэхія
Пафас, Кіпр
Плоўдзіў, Балгарыя[8]
Раахэ, Фінляндыя
Санкт-Пецярбург, Расія (1995)[9][10]
Ужгарад, Украіна
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ (unspecified title) — ISBN 80-85174-57-X
- ↑ Vlastivedný slovník obcí na Slovensku / пад рэд. M. Kropilák — Bratislava: VEDA, vydavateľstvo Slovenskej akadémie vied, 1978. — Т. 2.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - SR-oblasť-kraj-okres, m-v (ročne) [om7102rr] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7102rr_obce=AREAS_SK] . Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
- ↑ http://www.comune.verona.it/nqcontent.cfm?a_id=5485
- ↑ https://www.wuppertal.de/tourismus-freizeit/stadtportrait/partnerstaedte/102010100000010321.php
- ↑ https://spilkuisia.kr.gov.ua/nadzvychajnyj-ta-povnovazhnyj-posol-cheskoyi-respubliky-v-ukrayini-radek-peh-na-zustrichi-z-golovoyu-rady-oborony-mista-oleksandrom-vilkulom-kryvyj-rig-najbilsh-vazhlyve-misto-ne-lysh/
- ↑ https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
- ↑ https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
- ↑ https://www.tasr.sk/tasr-clanok/TASR:2022031700000104
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кошыцы
- Сайт горада
- Cassovia.info — турыстычны партал Архівавана 9 жніўня 2018.
- Kosice.info — турыстычны партал
- Рэшткі Кошыцкага замка