Коўлс-Крык (культура)
Выгляд
| Коўлс-Крык Позні неаліт | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| У складзе | Позні лясны перыяд | |||
| Геаграфічны рэгіён | Паўночная Амерыка | |||
| Лакалізацыя | ЗША | |||
| Датаванне | 8 стагоддзе — 12 стагоддзе | |||
| Носьбіты | індзейцы | |||
| Тып гаспадаркі | паляванне і збіральніцтва | |||
![]() |
||||
| Пераемнасць | ||||
|
||||
Коўлс-Крык (англ.: Coles Creek) — археалагічная культура на поўдні ЗША. Сфарміравалася ў позні лясны перыяд каля 700 г. у ніжняй плыні Місісіпі. Лічыцца продкам Плакемінскай культуры.
Носьбіты Коўлс-Крык займаліся пераважна паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. У той час ніжняя плыня Місісіпі была багатай на ўраджаі дзікіх жалудоў і крухмалістых культур. Поспеху палявання садзейнічала з'яўленне лука і стрэл. Мяркуецца, што к канцу існавання культуры было асвоена земляробства, вырошчванне гарбузоў і кукурузы.
Коўлс-Крык знакаміта размаляванымі керамічнымі вырабамі і будаўніцтвам буйных насыпных земляных платформ.
Археолагі лічаць, што існаванне Коўлс-Крык суправаджалася ростам насельніцтва і з'яўленнем іерархічнага грамадства.
