Крапіва кіеўская
| Крапіва кіеўская | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Urtica kioviensis Rogow. | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Urtica hulensis Feinbrun
| |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Крапіва кіеўская[1] (Urtica kioviensis ці Urtica hulensis, Feinbrun) — від шматгадовых[2] травяністых раслін рода Крапіва сямейства Крапіўныя.
Арэал і месцы рассялення
[правіць | правіць зыходнік]Дадзены від расце ў вільготных месцах у чорнаальховых і ясеневых лясах[2][3].
Сустракаецца ў Сярэдняй Еўропе: Аўстрыі, Чэхіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі[4]. У Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэалу. Вядомы з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), пазней знойдзены ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці[2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пабегі прамастаячыя вышынёй 80-120 см[5]. Лісце зялёнае, зубчастае па краю, пакрытае рэдкімі пякучымі валаскамі, па два супрацьлеглых ліста ў кожным вузле. Квітнее з чэрвеня па верасень[3]. На Беларусі — у чэрвені-ліпені[2]. Кветкі зялёныя, да 1 см, з чатырма пялёсткамі[5]. Плады — арэшкі зялёнага колеру з'яўляюцца ў межах Беларусі ў жніўні-верасні[2][5].
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Крапіва кіеўская ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).
| яшчэ 8 семейств (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 45—50 відаў | ||||||||||||
| парадак Ружакветныя | род Крапіва | ||||||||||||
| аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Крапіўныя | від Крапіва кіеўская | |||||||||||
| яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 60 родаў | ||||||||||||
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Уключаны ў чырвоныя кнігі Беларусі, Ліпецкай вобласці Расіі, Закарпацкай вобласці Украіны[5].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Арэшкі крапівы кіеўскай былі вызначаны сярод раслінных рэшткаў у слаях глеб часоў мезаліту з 9249 да 7779 да н.э. на раскопак у паўночна-ўсходняй Германіі[6].
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]Выява крапівы кіеўскай была выкарыстана на паштовай марцы Босніі і Герцагавіны ў 2015 годзе[7].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д Крапіва кіеўская ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б Urtica kioviensis (англ.)
- ↑ Карта з арэалам (англ.)
- ↑ а б в г Крапива киевская Архівавана 1 лістапада 2010. (руск.)
- ↑ The first subfossil records of Urtica kioviensis Rogow. and their consequences for palaeoecological interpretations(недаступная спасылка) (англ.)
- ↑ Паштовая марка Босніі і Герцагавіны
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Крапіва кіеўская ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
- Батанічная ілюстрацыя
- Фатаграфія(недаступная спасылка)
- Карта з арэалам (англ.)
- Фатаграфія Архівавана 18 чэрвеня 2017.
- Фатаграфія
- шматлікія фатаграфіі (ням.)
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |