Перайсці да зместу

Краснакаменск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Краснакаменск
руск.: Краснокаменск
50°06′00″ пн. ш. 118°02′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Забайкальскі край
Муніцыпальны раён Краснакаменскі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1967
Горад з 1969
Вышыня цэнтра 640 м
Часавы пояс UTC+10
Насельніцтва
Насельніцтва 56,0 тыс. чалавек (2005)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 +7 30245
Паштовы індэкс 674670–674684
Аўтамабільны код 75, 80
Код АКАТП 76221501000
gpk.krasnokamensk.ru
Паказаць/схаваць карты
Краснакаменск (Расія)
Краснакаменск
Краснакаменск
Краснакаменск (Забайкальскі край)
Краснакаменск
Краснакаменск

Краснакаменск (руск.: Краснокаменск) — горад (з 1969) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснакаменскага раёна Забайкальскага края. Насельніцтва 56,0 тыс. чал. (2005), другі па велічыні горад Забайкальскага края пасля краявога цэнтра. Заснаваны ў 1967 годзе.

Горад размешчаны ў перадгор’ях Аргунскага хрыбта, за 535 км ад Чыты.

Узнік як пасёлак геолагаў у 1968 годзе, пасля таго, як у 1963 годзе ў Прыаргунскім стэпе геолагі Сасноўскай экспедыцыі знайшлі радовішча ўрана. Назву атрымаў ад імя адной з размешчаных непадалёк скал чырвонага колеру.

Горадаўтваральнае прадпрыемства — Прыаргунскае вытворчае горна-хімічнае аб’яднанне, якое ўваходзіць у склад канцэрна ТВЭЛ, з’яўляецца адзіным у Расіі ўраназдабываючым прадпрыемствам і адным з найбуйнейшых у свеце пастаўшчыкоў прыроднага ўрана.

Распрацоўвае Стральцоўскае ўранавае радовішча з канца 1960-х гадоў.

Клімат рэзка кантынентальны, сярэдняя тэмпература ліпеня ад +25 °C да +31 °C, студзеня — ад −26 °C да −33 °C.