Перайсьці да зьместу

Крылы Саветаў Самара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крылы Саветаў
Заснаваны 1942
Горад Самара, Расея
Стадыён «Мэталюрг»
Умяшчальнасьць: 30 251
КіраўнікСамарская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pfcks.ru (рас.)

«Крылы Саветаў» (па-расейску: Крылья Советов) — расейскі футбольны клюб з гораду Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі 2004 году. Да 2014 году быў адзіным немаскоўскім клюбам, які ўдзельнічаў ува ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» й «Лякаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клюб больш за 45 сэзонаў правёў у элітных дывізіёнах расейскага футболу. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расеі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[2]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расейскіх футбольных клюбаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расейскіх першынстваў 1 жніўня 2011 году матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкару».

У пачатку 1942 году старшыня цэнтральнага камітэту прафзьвязу авіяцыйнай галіны Васэрман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасьці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве й Куйбышаве. 12 красавіка намесьнік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве й Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.

Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонескага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуяваных у Куйбышаў зь Менску й Данецку была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 траўня 1942 году. 30 ліпеня 1944 году адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фіналу «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лякаматыва» зь лікам 1:5.

Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лякаматыў» 3 чэрвеня 1945 году супраць каманды «Тарпэда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю зь лікам 1:1. Гол які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР забіў Пётар Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградзкім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі зь лікам 2:1 «Балтфлёт». Потым былі выязныя перамогі ў Новасыбірску, Чалябінску, Сьвярдлоўску й Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідэры групы, а за адзін тур да заканчэньня чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забясьпечылі сабе выхад у першую групу.

21 красавіка 1946 году ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградзкаму «Зэніту» зь лікам 1:2.

Пасьля спыненьня існаваньня СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клюб дэбютаваў у чэмпіянаце Расеі ў Маскве 29 сакавіка 1992 году ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расеі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 году ў хатнім матчы супраць пецярбурскага «Зэніту» зь лікам 1:0, гол забіў Аляксандар Цыганкоў. 7 верасьня 1992 году ў госьцевым матчы супраць стаўрапальскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паразу зь лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічная параза — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Беларусі Аб Кірыл Пячэнін 1997
3 Сьцяг Чылі Аб Томас Гальдамэс Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Салдаценкаў Edit this on Wikidata (капітан) 1996
5 Сьцяг Харватыі Аб Домінік Ораз Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Расеі ПА Сяргей Бабкін Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Расеі Нап Вадзім Ракаў Edit this on Wikidata (ар. Лякаматыў) 2005
8 Сьцяг Расеі ПА Максім Віцюгоў Edit this on Wikidata 1998
9 Сьцяг Расеі Нап Аляксей Сутормін Edit this on Wikidata 1994
10 Сьцяг Расеі Нап Уладзімер Хубулаў Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Амар Рахманавіч Edit this on Wikidata 1994
14 Сьцяг Сэрбіі ПА Міхайла Баняц Edit this on Wikidata 1999
15 Сьцяг Расеі Аб Мікалай Расказаў Edit this on Wikidata 1998
17 Сьцяг Расеі Нап Іван Бабёр Edit this on Wikidata 2006
17 Сьцяг Беларусі Нап Ягор Карпіцкі 2003
18 Сьцяг Расеі Аб Іван Лепскі Edit this on Wikidata (ар. Дынама М.) 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Расеі Нап Іван Алейнікаў Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг Украіны ПА Дзьмітры Іванісеня Edit this on Wikidata 1994
22 Сьцяг Бразыліі ПА Фэрнанду Кастанса Edit this on Wikidata 1998
24 Сьцяг Расеі Аб Раман Яўгеньеў Edit this on Wikidata 1999
26 Сьцяг Коста-Рыкі Нап Джымі Марын Edit this on Wikidata 1997
30 Сьцяг Расеі Бр Сяргей Песьякоў 1988
39 Сьцяг Расеі Бр Яўген Фралоў Edit this on Wikidata 1988
47 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Божын Edit this on Wikidata 1994
65 Сьцяг Расеі Аб Ільля Грыбакін Edit this on Wikidata 2004
73 Сьцяг Расеі Нап Уладзіслаў Шытаў Edit this on Wikidata 2003
80 Сьцяг Расеі Бр Мікіта Кокараў Edit this on Wikidata 2003
92 Сьцяг Расеі Нап Павал Папоў Edit this on Wikidata 2003
Сьцяг Расеі ПА Мікіта Першын Edit this on Wikidata 2002
Сьцяг Расеі ПА Арцём Сакалоў Edit this on Wikidata 2003
Сьцяг Расеі Нап Леанід Герчыкаў Edit this on Wikidata 2001
  • Віктар Новікаў (1945—1946)
  • Аляксандар Абрамаў (1947—1952)
  • Пётар Бурмістраў (1953—1954)
  • Вячаслаў Салаўёў (1954—1957)
  • Аляксандар Абрамаў (1958—1960)
  • Віктар Карпаў (1961—1969)
  • Усевалад Блінкоў (1969—1971)
  • Генадзь Сарычаў (1972)
  • Віктар Кірш (1973—1977)
  • Аляксандар Гулеўскі (1978)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]