Крыстафер Вільгельм Экерсберг
Выгляд
| Крыстафер Вільгельм Экерсберг | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
| Дата нараджэння | 2 студзеня 1783[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 ліпеня 1853[4][2][…] (70 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Erling Eckersberg[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Крыстафер Вільхельм Экерсберг (дацк. Christoffer Wilhelm Eckersberg; 2 студзеня 1783, Блокраг — 22 ліпеня 1853, Капенгаген) — дацкі мастак і педагог, заснавальнік Залатога стагоддзя дацкага мастацтва ў галіне жывапісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Крыстафер Экерсберг нарадзіўся ў Блокрагу (дат. Blåkrog) на поўдні паўвострава Ютландыя. З 1803 года вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Капенгагене, скончыў яе ў 1809 годзе з залатым медалём і атрымаў стыпендыю для паездкі ў Парыж. У 1811—12 гадах вучыўся ў майстэрні ў Ж. Л. Давіда. У 1813-16 гадах жыў у Рыме. З 1817 года — прафесар Акадэміі мастацтваў у Капенгагене, у 1827-29 — яе дырэктар. З-за праблем са зрокам перастаў пісаць. Памёр 22 ліпеня 1853 года ў Капенгагене падчас эпідэміі халеры. Пахаваны ў Капенгагене.
Зноскі
- ↑ Ontdek graficus, schilder Christoffer Wilhelm Eckersberg — RKD. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б C.W. Eckersberg
- ↑ а б в Dansk Biografisk Leksikon, 3. udgave — 3 — 1984.
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Эккерсберг Кристоффер Вильхельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.