Крыстаф Крамер
| | ||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
19 лютага 1991[1][2][…] (34 гады) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||
| Рост | 189 см | |||||||||||||||
| Вага | 82 кг | |||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||
| Нумар | 23 | |||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Крыстаф Крамер (ням.: Christoph Kramer; нар. 19 лютага 1991, Золінген, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Барусія» (Мёнхенгладбах) і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Крыстаф Крамер пачаў сваю кар’еру ў сістэме «Баера», куды патрапіў у дзевяцігадовым узросце[3]. У 2010 годзе ён быў пераведзены ў другую каманду «Баера»[3]. Адразу праз сезон Крыстафа вярнулі ў першую каманду і адразу ж адправілі ў арэнду ў клуб «Бохум». У складзе клуба другой бундэслігі Крыстаф за два сезоны правёў шэсцьдзесят адзін матч і забіў чатыры галы. Пасля вяртання з «Бохума» ён быў ізноў адпраўлены ў арэнду, гэты разам у мёнхенгладбахскую «Барусію»[4]. Яго дэбют у Бундэслізе адбыўся 9 жніўня 2013 года ў матчы супраць мюнхенскай «Баварыі»[5]. А свой першы гол у вышэйшай лізе Крыстаф забіў у сустрэчы з «Гановерам» 17 жніўня[6]. Правёў фантастычны сезон і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі.
22 снежня 2014 года «Баер» абвясціў аб тым, што па заканчэнні тэрміну арэнды ўлетку 2015 года Крамер вернецца ў Леверкузен. У выніку, сезон 2015/16 Крыстаф пачаў у складзе «аспірынавых». 8 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў «Барусію»[7].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Яго дэбют за нацыянальную зборную Германіі адбыўся 13 мая 2014 года ў матчы супраць Польшчы[8]. Ігрок патрапіў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[9][10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Германія:
- Чэмпіён свету: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Christoph Kramer // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://astroarena.org/2015/07/13/ein-jahr-nach-dem-grossen-triumph-ein-weltmeister-verraet-seine-geburtszeit/
- ↑ а б Kramer rising to the top. ESPNFC (31 мая 2014). Праверана 31 May 2014.
- ↑ Borussia Monchengladbach: How will the Foals fare in 2013/2014?. The Boot Room (22 ліпеня 2013). Праверана 31 May 2014.
- ↑ Bright start for Guardiola. ESPNFC (9 жніўня 2013). Праверана 31 May 2014.
- ↑ GLADBACH CRUISE PAST HANNOVER. Bundesliga (17 жніўня 2013). Праверана 31 May 2014.
- ↑ Крамер перешел в менхенгладбахскую «Боруссию». by.tribuna.com (8 чэрвеня 2016). Праверана 8 чэрвеня 2016.
- ↑ Match report
- ↑ Low finalises Germany squad(недаступная спасылка) (2 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 02 June 2014.
- ↑ Das Team. DFB. Праверана 2 Janue 2014.