Перайсці да зместу

Крысціна Паскаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысціна Паскаль
фр.: Christine Pascal
Дата нараджэння 29 лістапада 1953(1953-11-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1996(1996-08-31)[3] (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Robert Boner[d][4]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0664243
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціна Паскаль (фр.: Christine Pascal; 29 лістапада 1953(1953-11-29)[1][2], 2-я акруга Ліёна[d][2]31 жніўня 1996(1996-08-31)[3], Гарш[2]) — французская і швейцарская актрыса і сцэнарыстка, кінарэжысёр.

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 20 гадоў вучылася на філолага і наведвала курсы ў кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Ліёне. Дэбютавала ў фільме Бертрана Тавернье «Часаўшчык з Сен-Поля» (1973), знялася яшчэ ў некалькіх яго фільмах, працавала ў яго як сцэнарыст. Грала ў фільмах Анджэя Вайды («Паненкі з Вількі», 1979), Іва Буасэ, Клода Мілера, Жака Адзіяра і ў іншых. У 1982 годзе прыняла швейцарскае грамадзянства і выйшла замуж за прадзюсара Рабера Бонера.

Як рэжысёр зняла па ўласных сцэнарыях фільмы «Фелісітэ» (1979), «Шлюха» (1984), «Занзібар» (1989, па творах В. Наварына), «Маленькі прынц сказаў» (1992, прэмія Луі Дэлюка, дзве намінацыі на прэмію «Сезар»).

Падчас лячэння ў псіхіятрычнай клініцы здзейсніла суіцыд, выкінуўшыся з акна. Пахаваная на могілках Пер-Лашэз.

  1. а б Christine Pascal // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е Fichier des personnes décédées mirror Праверана 16 сакавіка 2022.
  3. а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 20 жніўня 2024.
  4. Rate Your Music — 2000. Праверана 21 жніўня 2024.