Перайсці да зместу

Крысціна Сабаляўскайце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысціна Сабалеўская
Kristina Sabaliauskaitė
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Крысціна Сабалеўская
Дата нараджэння 1 студзеня 1974(1974-01-01) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, пісьменніца, мастацтвазнаўца
Гады творчасці з 2008
Жанр гістарычны раман
Мова твораў літоўская мова
Дэбют 2008
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысці́на Сабаляўска́йце (або Крысціна Сабалеўская літ.: Kristina Sabaliauskaitė; нар. 1974, Вільня, Літоўская ССР, СССР) ― літоўская пісьменніца, гістарыца мастацтва.

Нарадзілася ў Вільні ў 1974 годзе.

Выпускніца Віленскай акадэміі мастацтва (1998). Магістратура Віленскай акадэміі мастацтва (1998—2000). Дактарантура Віленскай акадэміі мастацтва (2001—2005). Ганаровая доктарка гэтай акадэміі (2020)[1].

З-за недахопу работы з 2002 года жыве ў Лондане, дзе робіць у розных установах. Многія насельнікі Літвы вымушаныя пакідаць свой край, каб пракарміць сабе.

2003—2005: дадаткова навучалася ва Варбургскім інстытуце (Лонданскі ўніверсітэт)[2].

Да 2010 года працавала замежнай карэспандэнтай у Лондане і аглядальніцай найбуйнейшай штодзённай газеты Літвы — «Lietuvos rytas»[3].

У 2008 годзе яна дэбютавала гістарычным раманам «Silva rerum» (выдавецтва «Baltos lankos»), у якім апісвае жыццё шляхецкай сям’і ў 1659—1667 гадах, падчас шведскага патопу. Кніга стала бестселерам і была абвешчана «літаратурнай падзеяй» у Літве, прызнаная крытыкамі і гісторыкамі, ацэненая за захапляльны апавяданне і вялікую ўвагу да гістарычных дэталяў. У тым жа годзе аўтарка атрымала прэмію Юргі Іванаўскайце[2].

У 2009 годзе раман «Silva rerum» стаў кнігай года ў Літве. У 2011 годзе быў напісаны працяг кнігі — «Silva rerum II» пра вялікую чуму падчас Паўночнай вайны 1707—1710 гадоў. Яна таксама стала кнігай года ў Літве[2].

Піша пераважна на гістарычныя тэмы.

  • Silva Rerum, romanas — Baltos Lankos, 2008
  • Silva Rerum II, romanas — Baltos Lankos, 2011
  • Silva Rerum III, romanas — Baltos Lankos, 2014
  • Silva Rerum IV, romanas — Baltos Lankos, 2016
  • Petro Imperatorė, romanas — Baltos Lankos, 2019
  • Petro Imperatorė II, romanas — Baltos Lankos, 2021
  • Danielius Dalba & kitos istorijos, trumpų istorijų rinkinys — Baltos Lankos, 2012.
  1. «Žodžių kalba, vaizdų kalba: dailės ir literatūros svarba šiandienos pasaulio kisme». Bernardinai.lt. 25 лютага 2020.
  2. а б в Vilnijos vartai. «Kristina Sabaliauskaitė». Parengė Danguolė Dainienė (VAVB), 2012; 2017.
  3. Kristina Sabaliauskaitė. Lietuvos kultūros institutas.