Крыштаф Пётр Вайніловіч
Выгляд
Крыштаф Пётр Вайніловіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Сыракомля | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1649 | ||||||
Смерць | 14 жніўня 1693[1] | ||||||
Род | Вайніловічы | ||||||
Бацька | Людвік Казімір Вайніловіч | ||||||
Маці | Ганна з Тэльшаўскіх[d] | ||||||
Жонка | Ганна Людвіка з Расудоўскіх[d][2] | ||||||
Дзеці | Францішак Казімір Вайніловіч і Кацярына з Вайніловічаў[d] |
Крыштаф Пётр Вайніловіч (нар. 1649 — пасля 1688) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Людвіка Казіміра Вайніловіча, падчашага мсціслаўскага і стольніка мазырскага, і Ганны з Тэльшаўскіх.
Хрышчаны 8 красавіка 1649 г. Падчашы мазырскі (1670), служыў у князя Міхала Казіміра Радзівіла у 1671—1674 гадах, пазней стольнік мазырскі (?). Спадчыннік маёнткаў Савічы, Пузаў, Клюкавічы, з якіх прадаў сваю частку Клюкавічаў Себасцяну Вайніловічу.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Людвікай з Расудоўскіх герба «Рох ІІІ».
Меў сыноў:
- Францішак Казімір (пам. 1745), падчашы мазырскі, губернатар Нясвіжскага княства князёў Радзівілаў.
- Антоні, ксёндз езуіцкага закону, рэктар у Жодзішках у 1735 г., потым ў Горадні і Менску.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыбчонак С. 12/10. Крыштаф Пётр // Радавод Вайніловічаў гербу «Сыракомля» змененая // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2011. — № 18. — С.116-123
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 164. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 150. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3