Перайсці да зместу

Крэўскі вялікі камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэўскі вялікі камень.

Крэўскі вялікі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Крэва, за 300 м на ўсход ад галоўнай вуліцы каля рэчкі Крэўлянка.

Валун ружовага граніту-рапаківі з крышталямі палявога шпата. Значная яго частка сышла пад зямлю. Вага каменя — больш за 50 тон. Даўжыня адной з восяў — 3,9 метра, вышыня — 1,4 метра. На паверхні растуць імхі і лішайнікі.

Лічыцца, што валун прыбыў сюды з ледавіком з Фінляндыі.