Ксяндзоўскае
Выгляд
| Ксяндзоўскае | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,8 км |
| Шырыня | 0,29 км |
| Плошча | 0,18 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 2,07 км |
| Найбольшая глыбіня | 4,6 м |
| Сярэдняя глыбіня | 2,7 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 3,8 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Ксяндзо́ўскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 4 км на захад ад горада Паставы, у басейне ракі Мядзелка.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Найбольшая глыбіня 4,6 м, сярэдняя 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Аб’ём вады 0,48 млн м³. Плошча вадазбору 3,8 км².
Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, на поўдні і захадзе невыразныя. Берагі сплавінныя, месцамі пад хмызняком. На захадзе, поўдні і паўднёвым усходзе забалочаная пойма шырынёй ад 10 да 250 м, парослая хмызняком. Дно ілістае. Зарастае амаль трэць плошчы возера. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 6—35 м да глыбіні 1 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
