Куніцавыя
| Куніцавыя | |
Гарнастай (Mustela erminea) — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
| Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
| Сямейства | Куніцавыя |
| Падсямействы | |
| |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Mustelidae Fischer, 1817 | |
Куніцавыя (Mustelidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае каля 60 відаў зь 22 сучасных родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць усе кантынэнты, за выключэньнем Аўстраліі і Антарктыды, і не сустракаюцца на Мадагаскары і акіянічных астравах. Куніцавыя сустракаюцца ў розных месцах пражываньня, у тым ліку наземныя, водныя, і марскія.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як правіла, скунсавыя маюць падоўжаныя целы з кароткімі нагамі. Вушы кароткія. Расамахі і барсукі маюць больш шырокае цела. Самая маленькая — ласка (Mustela nivalis), вага якой складае ад 35 да 250 грамаў. Самыя буйныя — Расамахі (Gulo gulo) і марскія выдры (Enhydra lutris) дасягаюць 32 кг і 45 кг адпаведна. Дарослыя самцы, як правіла, прыблізна на 25 адсоткаў больш, чым самкі таго ж віду. Зубная формула: 3/3, 1/1, 2–4/2–4, 1/1–2 = 28–38. Іклы доўгія.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яны ядуць бесхрыбетных, а таксама хрыбетных. Некаторыя віды эвалюцыянавалі, каб умець лазіць па дрэвах (напрыклад, куніца) або плаваць (напрыклад, марская выдра, норка) у пошуках здабычы. Члены сямейства альбо дзённыя, альбо начныя. Куніцавыя звычайна жывуць ад 5 да 20 гадоў у дзікай прыродзе.
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Падсямейства | Роды | Падсямейства | Роды |
|---|---|---|---|
| — | †Ferinestrix | Mustelinae | Arctonyx |
| Lutrinae | Аонікс (Aonyx) | Eira | |
| Enhydra | Galictis | ||
| Hydrictis | Расамаха (Gulo) | ||
| Lontra | Ictonyx | ||
| Lutra | Lyncodon | ||
| Lutrogale | Martes | ||
| Pteronura | Meles | ||
| Медаед (Mellivora) | |||
| Melogale | |||
| Mustela | |||
| Neovison | |||
| Poecilogale | |||
| Taxidea | |||
| Vormela | |||
| †Arctomeles |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wund M. (2005) Mephitidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 21.01.2021 г.
- Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 316, 317. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |