Купальская ноч (фільм)
Выгляд
| Купальская ноч | |
| па-беларуску: Купальская ноч | |
| Жанр | кінакамэдыя |
|---|---|
| Рэжысэр | Валеры Басаў |
| Сцэнарыст | Аляксей Дудараў |
| У ролях | Аляксандар Ждановіч Вера Трафімава Ніна Русланава |
| Кампазытар | Віктар Памазаў |
| Вытворчасьць | Белтэлефільм |
| Дата выхаду | 1982 |
| Краіна | СССР |
| Мова | беларуская, расейская |
| Старонка на IMDb | |
«Купа́льская ноч» — мастацкі фільм па беларускіх матывах.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васіль і Зося кахаюць адзін аднаго, але бацька супраць вясельля. Набліжаецца сьвята Купальле. У гэтую ноч адбываюцца дзіўныя прыгоды і нечаканыя здарэньні.
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Ждановіч — Васілёк
- Вера Трафімава — Зося
- Ніна Русланава — Паланея
- Міхаіл Пятроў — Мікола (у тытрах пазначаны як Міхась Пятроў)
- Натальля Кафанава — Наста
- Аляксандар Бяспалы — Максім
- Генадзь Аўсяньнікаў — Айцец Мяфодзій
- Валеры Філатаў — Мікіта Хохлік
- Аляксей Дудараў — Янук
- Яўген Крыжаноўскі — паліцыянт-ударнік
- Юлія Мазанкіна — Яніна
- Алена Фецісенка — Ямполя
- Натальля Харахорына — Кацярына
- Андрэй Астравух — Адасік
- Тацьцяна Крук — Надзейка
Месца здымак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм здымалі каля Маладэчна, у вёсцы Гліннае.