Перайсці да зместу

Кырвемаа (прыродны парк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кырвемаа
Размяшчэнне
Плошча
  • 20 653,4 га

Кырвемаа (эст.: Kõrvemaa) — прыродны парк у паўночнай частцы Эстоніі. Заснаваны 11 ліпеня 1957 года.

Размешчаны ў паветах Хар’юмаа, Ярвамаа, Ляэнэ-Вірумаа і муніцыпалітэце Пайдэ. Тэрыторыя — 206,534 км², плошча ўнутраных вадаёмаў — 135,9 гектара.

Па тэрыторыі парка працякае рака Ягала і яе прытокі: Мустйыгі і Янійыгі. Азёр — 12: Ахвена, Вахеярва, Каліярва, Крэа-Лінаярва, Лінаярва, Нікер’ярва, Пургатсі, Сісаліка, Урбуксэ, Янеды, Суур-Калаярва і Вяйкі-Калаярва. Самае вялікае возера — Урбуксе (4,6 га), самае глыбокае — Пургатсі (13 м). Прыродаахоўная тэрыторыя ўключае ў сябе балота Какердая.

Мае ў асноўным роўны рэльеф, дасягаючы вышыні 60-80 метраў над узроўнем мора. На тэрыторыі парку размешчаны дзве групы кам — Мягедэ і Таганурга. Самым высокім пунктам парка з’яўляецца гара Валгехобусэ ў групе кам Мягедэ (106,9 м). Паводле легенды, гэтае месца, дзе ваўкі загрызлі каня Калевіпаэга, і з яго тулава ўтварылася гара.