Кыштымская аварыя
Выгляд
Кыштымская аварыя | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата | 29 верасня 1957 |
Колькасць загінулых |
|
International Nuclear Event Scale | INES level 6 event[d] |
Number of evacuated | 10 000 |
Кыштымская аварыя — адна з першых у СССР радыяцыйная надзвычайная сітуацыя тэхнагеннага характару (выбухны выкід радыеактыўных рэчываў), якая адбылася 29 верасня 1957 года на хімкамбінаце «Маяк» у закрытым горадзе Чалябінск-40 (цяпер Азёрск).
Выбух стаў следствам парушэння рэжыму ахаладжэння ёмістасці захоўвання радыеактыўных адходаў. Аварыя лічыцца цяжкай, па сучаснай міжнароднай класіфікацыі радыяцыйных інцыдэнтаў і аварый МАГАТЭ адпавядае 6-му ўзроўню з 7 магчымых, з наступствамі, якія пацягнулі неабходнасць прымянення мер радыяцыйнай абароны насельніцтва ў лакальным маштабе. Саступае толькі аварыям на ЧАЭС і Фукусіма-1, якія адбыліся значна пазней.