Кэмеранскі ўніверсітэт
| Кэмеранскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Cameron University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Cameron University |
| Заснаваны | 1908 |
| Студэнты | 3 771[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Лоўтан, Аклахома, ЗША |
| Сайт | cameron.edu |
Кэмеранскі ўніверсітэт (англ.: Cameron University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лоўтан у штаце Аклахома.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт прапануе больш за 50 ступеняў па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры. Адукацыйныя праграмы акцэнтуюць увагу на вольных мастацтвах, прыродазнаўчых навуках і інжынерыі.
Вучэльня была заснавана ў 1908 годзе, неўзабаве пасля таго, як Аклахома была прынята ў склад ЗША ў якасці самастойнага штата. Тады вучэльня была адной з шасці сельскагаспадарчых школ у пераважна сельскай мясцовасці штата. Вучэльня, што з часам стала вядома як Кэмеранская дзяржаўная школа сельскай гаспадаркі, была названа ў гонар Э. Д. Кэмерана, баптысцкага прапаведніка і першага школьнага суперінтэнданта штата Аклахома. Першыя заняткі адбыліся ў Дзень дзяржаўнасці 16 лістапада 1909 года ў падвале будынка банка, пакуль будаваўся адмысловы будынак.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кэмеранскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы