Кёльнская архідыяцэзія
| Кёльнская архідыяцэзія | |
|---|---|
| Archidioecesis Coloniensis | |
| | |
| | |
| Лацінскі абрад | |
| Галоўны горад | Кёльн, Германія |
| Краіна |
|
| Дата заснавання | II стагоддзе |
| Кафедральны сабор | Сабор Святога Пятра і Святой Марыі |
| Мітраполія | Ecclesiastical province of Cologne[d] |
| Дыяцэзіі-суфраганы |
Ахенская дыяцэзія Лімбургская дыяцэзія Мюнстэрская дыяцэзія Трырская дыяцэзія Эсэнская дыяцэзія |
| Парафій | 743 |
| Тытул іерарха | Roman Catholic Archbishop of Cologne[d] |
| Іерарх | Rainer Woelki[d] |
| Плошча дыяцэзіі | 6 181 км² |
| Насельніцтва дыяцэзіі | 5 152 000[1] чал. |
| Колькасць каталікоў | 2 080 656[1] |
| Доля каталікоў | 40,4 % |
| Афіцыйны сайт | www.erzbistum-koeln.de |
| Карта | |
|
|
|
Кёльнская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Coloniensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Кёльн, Германія. Кёльнская архідыяцэзія з'яўляецца найбуйнейшай каталіцкай архідыяцэзіяй Германіі. У Кёльнскую мітраполію ўваходзяць Ахенская, Лімбургская, Мюнстэрская, Трырская і Эсэнская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Кёльнскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Святога Пятра і Святой Марыі.


Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кёльнская дыяцэзія была ўтворана ў другім стагоддзі. У VIII стагоддзі яна была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі.
1 лістапада 787 года Кёльнская архідыяцэзія перадала частку сваёй тэрыторыі дыяцэзіі Брэмы, якая была скасавана ў 1648 годзе. У 1288 годзе, калі Кёльн стаў свабодным горадам, кафедра Кёльнскай архідыяцэзіі была пераведзена ў Бон. У 1357 годзе архібіскуп кёльнскі стаў курфюрстам. Кёльнскае курфюрства было адным з найбуйнейшых царкоўных княстваў Свяшчэннай Рымскі імперыі.
У 1795 годзе частка тэрыторыя Кёльнскага архібіскупства, размешчаная на левым беразе Рэйна, была занята рэвалюцыйнай Францыяй і ў 1801 годзе была канчаткова ёю анексавана. У 1803 годзе пасля Германскай медыятызацыі Кёльнскае княства ўвайшло ў склад княства Гесэн-Дармштат.
У 1824 годзе кафедра архідыяцэзіі была перанесена ў Кёльн.
Ардынарыі архідыяцэзіі
[правіць | правіць зыходнік]- архібіскуп Фердынанд Аўгуст фон Шыгель † (24 снежня 1824 — 2 жніўня 1835);
- архібіскуп Клеменс Аўгуст Дростэ цу Фішэрынг † (1 снежня 1835 — 19 кастрычніка 1845);
- кардынал Іаган фон Гайсель † (19 кастрычніка 1845 — 8 верасня 1864);
- кардынал Паўль Лудальф Мельхерс † (8 студзеня 1866 — 3 ліпеня 1885);
- кардынал Філіп Крэменц † (30 чэрвеня 1885 — 6 мая 1899);
- архібіскуп Губерт Тэафіл Зімар † (24 кастрычніка 1899 — 24 мая 1902);
- кардынал Антон Хуберт Фішэр † (6 лістапада 1902 — 30 ліпеня 1912);
- кардынал Фелікс фон Хартман † (29 кастрычніка 1912 — 11 лістапада 1919);
- кардынал Карл Іозеф Шультэ † (8 сакавіка 1920 — 11 сакавіка 1941);
- кардынал Іозеф Фрынгс † (1 мая 1942 — 10 лютага 1969);
- кардынал Іозеф Хёфнер † (24 лютага 1969 — 14 верасня 1987);
- кардынал Іаахім Майснер (20 снежня 1988 — 28 лютага 2014);
- кардынал Райнер Марыя Вёлькі (11 ліпеня 2014 — па цяперашні час).
Дапаможныя біскупы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Vatican Information Service Архівавана 18 чэрвеня 2013. (англ.)
Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- Annuario Pontificio, Ватыкан, 2007
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кёльнская архідыяцэзія- Афіцыйны сайт (ням.)
- Інфармацыя (англ.)