Кірыл Юр’евіч Вяргейчык
|   | |||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Кірыл Юр’евіч Вяргейчык | ||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся | 
23 жніўня 1991[1] (34 гады) | 
||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | 
 | 
||||||||||||||||||||||||
| Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 80 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
  | 
|||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
  | 
|||||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
  | 
|||||||||||||||||||||||||
Кірыл Вяргейчык (нар. 23 жніўня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Сын беларускага футбаліста, трэнера і функцыянера Юрыя Вяргейчыка.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры», дзе трэнерам быў яго бацька. Паступова стаў праходзіць у асноўны склад. Другую палову 2012 года правеў у арэндзе ў «Тарпеда-БелАЗ», дзе стала выхадзіў у аснове.
Пасля заканчэння сезона 2012 вярнуўся ў «Шахцёр». У сезоне 2013 стаў часцей з’яўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену.
У сакавіку 2014 года на правах арэнды перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе стаў трывала выступаць на пазіцыі цэнтральнага або флангавага нападніка. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Шахцёр»[4], дзе зноў стаў пераважна толькі выхадзіць на замену.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу[5]. Неўзабаве далучыўся да «Нёмана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У жніўні 2016 года, пакінуўшы гродзенскі клуб, стаў іграком «Віцебска»[7]. У «Віцебску» спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.
У студзені 2019 года, пакінуўшы «Віцебск» па заканчэнні кантракта, стаў іграком мінскага «Дынама»[8]. Не замацаваўся ў складзе мінчан, часцей выхадзіў на замену. У верасні 2020 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[9], па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў віцебскую каманду[10], а неўзабаве развітаўся і з «Дынама»[11].
У лютым 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[12]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[13]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру[15].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
 
 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2010, 2011, 2013
 
 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы | 
|---|---|---|---|---|---|
| 2007 | дубль | Шахцёр | 8 | 0 | |
| 2008 | дубль | Шахцёр | 26 | 6 | |
| 2009 | дубль | Шахцёр | 23 | 13 | |
| 2010 | Д1 | Шахцёр | 4 | 0 | |
| 2011 | Д1 | Шахцёр | 15 | 1 | |
| 2012 (1) | Д1 | Шахцёр | 3 | 0 | |
| 2012 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 11 | 2 | |
| 2013 | Д1 | Шахцёр | 18 | 0 | |
| 2014 | Д1 | Дынама (Брэст) | 27 | 4 | |
| 2015 | Д1 | Шахцёр | 14 | 2 | |
| 2016 (1) | Д1 | Нёман | 11 | 0 | |
| 2016 (2) | Д1 | Віцебск | 14 | 2 | |
| 2017 | Д1 | Віцебск | 26 | 7 | |
| 2018 | Д1 | Віцебск | 30 | 11 | |
| 2019 | Д1 | Дынама (Мінск) | 11 | 1 | |
| 2020 (1) | Д1 | Дынама (Мінск) | 12 | 1 | |
| 2020 (2) | Д1 | Віцебск | 5 | 0 | |
| 2021 | Д1 | Слуцк | 21 | 3 | |
| 2022 | Д1 | Слуцк | 27 | 6 | |
| 2023 | Д1 | Слуцк | 23 | 0 | 
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kirill Vergeichik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
 - ↑ http://sfc-slutsk.by/person/98
 - ↑ Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком (руск.). by.tribuna.com.
 - ↑ Кирилл Вергейчик и Константин Руденок покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (22 снежня 2014). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ Василевский, Дуда, Тихоновский, Вергейчик и Петренко покинули расположение «Слуцка» (руск.). by.tribuna.com.
 - ↑ Кирилл Вергейчик стал игроком "Немана" (руск.). football.by (30 сакавіка 2016). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ Кирилл Вергейчик подписал контракт с "Витебском" (руск.). football.by (3 жніўня 2016). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ Минское "Динамо" объявило о подписании контракта с Кириллом Вергейчиком (руск.). football.by (11 студзеня 2019). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ Минское "Динамо" отдало Кирилла Вергейчика в аренду в "Витебск" (руск.). football.by (23 верасня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ Кирилл Вергейчик вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Витебске" (руск.). football.by (4 снежня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ Пятеро футболистов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (28 снежня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ Вергейчик и отбывший дисквалификацию за участие в "договорняке" Харитонов стали игроками "Слуцка" (руск.). football.by (5 лютага 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ "Слуцк" продлил соглашение с Вергейчиком (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ Покинули СФК "Слуцк". (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (4 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.
 - ↑ Кирилл Вергейчик завершил карьеру в 32 года (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.
 
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 жніўня
 - Нарадзіліся ў 1991 годзе
 - Нарадзіліся ў Мінску
 - Майстры спорту Беларусі
 - Асобы
 - Спартсмены паводле алфавіта
 - Футбалісты паводле алфавіта
 - Футбалісты Беларусі
 - Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
 - Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
 - Ігракі ФК Дынама Брэст
 - Ігракі ФК Нёман Гродна
 - Ігракі ФК Віцебск
 - Ігракі ФК Дынама Мінск
 - Ігракі ФК Слуцк