Лазар Весялінавіч
Лазар Весялінавіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 жніўня 1986[1] (39 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 | ЧСК Півара[d] | 9 (1) |
2006—2008 | Інджыя[d] | 13 (0) |
2007—2008 | → Біг Бул Бачынцы[d] | 11 (2) |
2008—2009 | Паліч[d] | 24 (11) |
2009—2010 | Спартак Субаціца | 5 (0) |
2009—2010 | → ЧСК Півара[d] | 16 (8) |
2010—2011 | → Пролетэр Нові Сад | 8 (1) |
2011 | Млады Раднік[d] | 16 (6) |
2012—2013 | Хайдук Кула[d] | 42 (18) |
2013 | → Дынама Менск | 12 (3) |
2014—2016 | Ваяводзіна Нові Сад | 27 (12) |
2015 | → Пхохан Стылерз[d] | 16 (0) |
2016 | Пхохан Стылерз[d] | 25 (4) |
2017 | Мэзэкёвэшд | 22 (2) |
2018 | Рад | 8 (1) |
2018—2019 | Пролетэр Нові Сад | 0 (0) |
Ла́зар Весялі́навіч (па-сэрбску: Lazar Veselinović; нар. 4 жніўня 1986 году, Новы Сад, СФРЮ) — колішні сэрбскі футбаліст, нападнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распачаў кар’еру ў клюбе «Півара», доўгі час гуляў за сэрбскія клюбы зь ніжэйшых дывізіёнаў. У чэмпіянаце Сэрбіі 2012—2013 гадоў, гуляючы за «Хайдук» Лазар стаў трэцім бамбардзірам лігі, забіўшы 17 мячоў[2]. Паводле вынікаў сэзону Весялінавіч увайшоў у сымбалічную зборную чэмпіянату. Улетку 2013 году паводле дамовы арэнды перайшоў у склад менскага «Дынама»[3]. У першым жа сваім матчы за беларускі клюб супраць «Гомелю», Лазар адзначыўся забітым мячом[4]. Гулец стаўся адным з герояў клюбу, забіўшы ў дзьвюх сустрэчах супраць харвацкай «Лякаматывы» ў рамках Лігі Эўропы 3 мячы агулам і асыставаўшы свайму партнэру Эрнану Фігерэда. Такім чынам «дынамаўцы» прайшлі ў 3-і кваліфікацыйны раўнд, дзякуючы большай колькасьці галоў у гасьцёх (1:2, 3:2). Па заканчэньні арэнды пакінуў менскае «Дынама» і перайшоў у «Ваяводзіну» (Нові Сад)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Lazar Veselinovic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ З мінскага «Дынама» сышоў Аднан Захіравіч, прыйшоў Лазар Веселінавіч. Эўрарадыё
- ^ «Динамо» арендовало Веселиновича(недаступная спасылка)
- ^ «Гомель» — «Динамо». Веселинович отличился за минчан в своем дебютном матче(недаступная спасылка). goals.by
- ^ Лазар Веселинович заключил контракт с сербской «Войводиной» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Сэрбіі
- Футбалісты клюбу «Інджыя»
- Футбалісты клюбу «Спартак Злацібор Вода» Субаціца
- Футбалісты клюбу «Пролетэр» Нові Сад
- Футбалісты клюбу «Хайдук» Кула
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Ваяводзіна» Нові Сад
- Футбалісты клюбу «Пхохан Стылерз»
- Футбалісты клюбу «Мэзэкёвэшд»
- Футбалісты клюбу «Рад» Бялград
- Сэрбскія футбалісты