Леанід Аляксандравіч Смялкоўскі
Леанід Аляксандравіч Смялкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 1995 (62 гады) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дамрыст, дырыжор, кампазітар |
Узнагароды |
Леанід Аляксандравіч Смялкоўскі (17 сакавіка 1933, в. Радунь, Лепельскі раён — 24 жніўня 1995) — беларускі дамрыст, дырыжор, кампазітар, выкладчык. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1975).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Радунь Лепельскага раёна. У 1959 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.
У 1956—1960 гадах выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі.
З 1958 года — артыст. У 1960—1971 гады — мастацкі кіраўнік секстэта домраў. У 1983—1993 гадах — артыст у Камерна-інструментальным ансамблі Беларускага тэлебачання і радыё.
Памёр у 1995 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар араторыі для сімфанічнага аркестра і хору на вершы кубінскіх паэтаў «На Кубу прыходзіць дзень» (1962), квінтэта для 2 скрыпак, альта, віяланчэлі і фартэпіяна (1965), вакальнага цыкла «Званы» для голасу з аркестрам на вершы Федэрыка Гарсія-Лоркі (1971), 5 паэм для хору «Магеланавы воблакі» (1978), уверцюры на беларускія тэмы (1979), рамансаў і песень на словы беларускіх паэтаў, апрацовак народных песень («Ох, і сеяла Ульянаўна лянок», «Дубочак зялёненькі», «Каля майго церама»), аранжыровак твораў беларускіх кампазітараў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смялкоўскі Леанід Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім раёне
- Памерлі 24 жніўня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі