Перайсці да зместу

Лепідадэндранавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Лепідадэндранавыя

Lepidophloios, рэканструкцыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepidodendrales

Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  52445095
FW  157277

Лепідадэндранавыя (Lepidodendrales) — парадак вымерлых дзеразападобных раслін. Існавалі ў каменнавугальным і пермскім перыядах (каля 350—250 млн гадоў назад) ва ўмовах трапічнага клімату.

Вышыня ствала да 30 м, дыяметр каля асновы да 2 м. Дрэвападобныя разнаспоравыя расліны. Ствол прамы, дыхатамічна разгалінаваны ў верхняй частцы. Драўніна ўкрыта тоўстай карой з рамбічнымі або верацёнападобнымі лісцевымі падушачкамі. Лісце лінейнае, шыла- або ланцэтападобнае даўжынёй да 1 м, шырыня каля 1 см. Стробілы (органы размнажэння) адна- або двухполыя, дасягалі даўжыні 50 см і дыяметра 5 см.

Закамянеласць.

Па рэштках лепідадэндранавых вызначаюць узрост геалагічных адкладаў.