Перайсці да зместу

Леў Канстанцінавіч Кніпер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Канстанцінавіч Кніпер
Род дзейнасці кампазітар, разведчык, разведчык
Дата нараджэння 3 снежня 1898(1898-12-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1974(1974-07-30)[3][4] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Konstantin Leonardovitsj Knipper[d]
Жонка Lyubov Zalesskaya[d]
Дзеці Andrey Lvovich Knipper[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. І. Глінкі

Леў Канстанцінавіч Кніпер (руск.: Лев Константи́нович Кни́ппер; 21 лістапада [3 снежня] 1898, Тбілісі — 30 ліпеня 1974, Масква, РСФСР) — савецкі кампазітар. Народны артыст РСФСР (1974). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій другой ступені (1946, 1949). Агент НКУС.

У Грамадзянскую вайну ваяваў у Белай арміі, служыў у 6-й батарэі 2-га конна-артылерыйскага дывізіёна, падпаручнік. Быў эвакуіраваны ў 1920 годзе з Крыма з рэшткамі арміі барона Урангеля.

З 1922 года — у Маскве. З 1923 года — член Асацыяцыі сучаснай музыкі. Вёў творчую і прапагандысцкую працу ў РСЧА.

З 1932 года пасля вяртання на радзіму — інструктар па масавай працы Асобай Чырванасцяжнай Далёкаўсходняй арміі. З 1933 года выступаў як дырыжор. З 1936 года — кіраўнік музычнай часткі Тэатра народаў Усходу.

Пастаянна выконваў даручэнні спецслужбаў у якасці дзейнага агента. Працаваў у 1940 годзе ў далучаных тэрыторыях Польшчы па фільтрацыі і выяўленні агентуры.

Аўтар сімфанічных твораў, у тым ліку 4-й сімфоніі «Паэма пра байца-камсамольца» (1934), у якую ўвайшла яго знакамітая песня «Палюшка-поле». Акрамя таго, аўтар музыкі опер «Паўночны вецер» (1930), «На Байкале» (1948), «Маленькі прынц» (1964).

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Книппер Лев Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Lev Knipper // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в Studies in IntelligenceCIA, 1955. — Vol. 48, Iss. 2. — ISSN 1527-0874; 1942-8510 Праверана 7 красавіка 2022.
  6. а б в https://www.allmusic.com/artist/lev-konstantinovich-knipper-mn0001629305/biography Праверана 7 красавіка 2022.
  7. а б в Grove Music OnlineOUP. Праверана 5 красавіка 2022.