Ле-Сент
| Ле-Сент | |
|---|---|
| фр. Îles des Saintes | |
Выгляд з паветра | |
| Характарыстыкі | |
| Колькасць астравоў | 9 |
| Найбуйнейшы востраў | востраў Тэр-дэ-Бас |
| Агульная плошча | 12,8 км² |
| Насельніцтва | 2 862 чал. (2008) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 223,59 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 15°51′09″ пн. ш. 61°38′00″ з. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Малыя Антыльскія астравы |
| Акваторыя | Карыбскае мора |
Ле-Сент (фр.: Îles des Saintes) — група астравоў у складзе архіпелага Малыя Антыльскія астравы. Уваходзіць у французскі заморскі дэпартамент Гвадэлупа. Плошча астравоў — 1 434 км². Насельніцтва — 2 862 чал. (2008 г.)
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Астравы Ле-Сент размешчаны прыкладна ў 10 км на поўдзень ад вострава Гвадэлупа. Уяўляюць сабою невялікі архіпелаг з 9 астравоў і скал вулканічнага паходжання. Толькі 2 з іх населены. Плошча самага вялікага вострава Тэр-дэ-Бас не перавышае 7,58 км². Большасць астравоў узгорыстая. На буйных астравах ёсць невялікія пясчаныя пляжы.
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература стабільна на працягу года і вагаецца ад 24,99 °C у лютым да 26,8 °C у верасні. Найбольш вільготны месяц — верасень (сярэдняя колькасць ападкаў — 387 мм). Самы сухі месяц — люты (153 мм). Архіпелаг знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Астравы Ле-Сент знакаміты сваёй адносна добра захаванай прыродай, пераважна флорай.
Гісторыя і традыцыі
[правіць | правіць зыходнік]Хрыстафор Калумб адкрыў астравы 4 лістапада 1493 г. у дзень усіх святых, адкуль і паходзіць назва архіпелага.
З сяр. XVII ст. на Ле-Сент сяліліся брэтонцы і нармандцы, якія займаліся пераважна рыбалоўствам і гандлем. Большасць сучасных жыхароў — крэолы, нашчадкі першапасяленцаў і афрыканскіх рабоў. На астравах захаваўся традыцыйны лад жыцця. Ле-Сент знакаміты сваёй кулінарыяй, а таксама рамёствамі. Галоўная галіна эканомікі — турызм.