Лучоскія яўрэйскія могілкі
| Лучоскія яўрэйскія могілкі? | |
|---|---|
| 55°10′50″ пн. ш. 30°11′54″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Вобласць | Віцебская вобласць |
| Горад | Віцебск |
| Гісторыя | |
| Дата закрыцця | 1919 |
| Дата ліквідацыі | 1960-я |
Лучоскія яўрэйскія могілкі — колішнія могілкі ў Віцебску. Размячаліся на броўцы левага берага Дзвіны, паміж ярамі, утворанымі ручаямі. Цяпер месцы могілак пустка, частка якога занята аўтамабільнай стаянкай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Да канца XIX ст. могілкі па вуліцы Лучоскай (цяпер пр. Чархняхоўскага), на якіх хавалі жыхароў 1-й і 2-й частак горада, аказалася перапоўненым[1].

На плане Віцебска 1904 года да яўрэйскіх могілак вёў Могілкавы завулак (пасля Яўрэйскі, цяпер 4-я вуліца Чкалава)[2].
З могілкамі звязаны падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Газета «Віцебскі рабочы» пісала 25 кастрычніка 1940 года[3]:
| 10 тысяч віцяблян хавалі забітых паліцыяй сем таварышаў, сярод якіх былі 16-гадовы Бейля Бернштэйн і 17-гадовы Рафаіл Шэйнін. На Лучоскіх могілках, над свежай магілай ахвяр царызму, спявалі «Варшавянку». |
У 1909 годзе былі адкрытыя новыя Стара-Уланавіцкія яўрэйскія могілкі, пасля чаго пахаванні на Лучоскіх амаль спыніліся[1].
У студзені 1919 года было вырашана закрыць некаторыя гарадскія могілкі. Гэта ініцыятыва зыходзіла, у тым ліку і ад Віцебскай губернскай секцыі па яўрэйскіх нацыянальных справах, якая ў адным з дакументаў пісала пра розныя злоўжыванні, крадзеж, гандаль і нават што, спекуляцыя «ганаровымі месцамі на могілках мае самае шырокае распаўсюджанне» і немагчыма пракантраляваць працу вялікага штата пахавальнай службы[4]. Савецкімі ўладамі былі планава закрытыя трое яўрэйскіх могілак[4].
Аднак паводле слоў вядомага мастака Саламона Гершова, у 1919 тут былі пахаваня ахвяры пагрому, які адбыўся на шклозаводзе ў вёсцы Ноўка (цяпер Гарадоцкі раён)[1].
У лютым 1921 года савецкія ўлады арганізавалі спецыяльную камісію з 12 чалавек, якая агледзела могілкі горада і прыйшла да высновы: многія з іх недагледжаны, у тым ліку і яўрэйскія. Акрамя таго, члены камісіі адмоўна ўспрынялі той факт, што пахаванні праводзіліся ў цэнтры горада[4].
| Неабходна ўсе могілкі ў цэнтры горада закрыць і на іх месцы пасадзіць сады… Такім чынам, будзе сур'ёзна аздароўлены горад, таму што могілкі, калі перастануць на іх хаваць нябожчыкаў ператворацца ў скверы, якіх у Віцебску вельмі мала[4]. |
Яўрэйскія могілкі адлюстраваны на нямецкіх фотаздымках часоў акупацыі горада 1941—1944 гг.
Лучоскія могілкі праіснавалі да 1960-х гадоў[1].
Могілкі і Марк Шагал
[правіць | правіць зыходнік]Інфармацыю пра тое, што бацькі Марка Шагала былі пахаваны на могілкі ў 2-й частцы Віцебска, пацвярджаецца творчасцю і ўспамінамі самога мастака.
| Туды, да брамы могілак, цягне мяне. Лягчэй за полымя, лягчэй за воблачкі лячу туды, каб выплакацца. Унізе рака, дзесьці ўдалечыні масток, а прама перад мной – пагост, месца вечнага спачыну, магіла.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Туда, к воротам кладбища, влечёт меня. Легче пламени, легче облачка лечу туда, чтобы выплакаться. Внизу река, где-то вдали мостик, а прямо передо мной – погост, место вечного упокоения, могила. М. Шагал. «Маё жыццё». 1922 г.
|

Калі ў 1917 годзе Марк Шагал пісаў карціну «Брама могілак», ён, вядома, думаў пра маці, якая памёрла два гады таму. Экспрэсіўныя, жывыя прыёмы пісьма кантрастуюць з нерухомымі і мёртвымі могілкамі за плотам. Брама на карціне мастака адчынена, быццам запрашаючы наведаць месца вечнага спачынку памерлых. Старанна намаляваныя надпісы на браме, у якіх вершы прарока Езекііля пра ўваскрашэнне мёртвых Ез. 37:12: «Таму вымаві прароцтва і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, я адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых і ўвяду вас у зямлю Ізраілевую.»
| Калі некалькі гадоў, на шкоду сваёй працы, я працаваў на карысць грамадства, то не дзеля вас, а дзеля майго горада, дзеля бацькоў, якія спачываюць у гэтай зямлі.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Если несколько лет, в ущерб своей работе, я трудился на благо общества, то не ради вас, а ради моего города, ради покоящихся в этой земле родителей. М. Шагал. «Маё жыццё». 1922 г.
|
| Вядома, у мяне няма сіл паехаць туды, дзе я нарадзіўся, – у Віцебск. Але што ж вы хочаце, каб я там убачыў: мае бацькі на могілках, іх магіл больш няма, больш няма помнікаў…
Арыгінальны тэкст (руск.)
Конечно, у меня нет сил поехать туда, где я родился, – в Витебск. Но что же вы хотите, чтобы я там увидел: мои родители на кладбище, их могил больше нет, больше нет памятников… М. Шагал пра адхіленне прапановы паехаць у Віцебск у 1973 г.
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лучоскія яўрэйскія могілкі
